Мадыгава́ць ’рамантаваць; рабіць, складаць як-небудзь’ (слонім., Нар. лекс.), мадарава́ць ’даводзіць да ладу’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Відаць, балтызм. Параўн. літ. madarúoti ’халтурыць, ляпаць, mãdaras ’халтуршчык, бракароб’, ’дрэнная работа’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацяжына ’балоцвіна, мокрае месца, дзе растуць журавіны’ (Левановіч, «Звязда», 15, 1.1989). З польск. macierzyna ’мацярызна’: відаць, калісьці гэта быў луг, дадзены камусьці ў спадчыну па мацеры. Гл. мацярызна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мім камічная імправізаваная сцэнка’, ’акцёр гэтай сцэнкі’, ’выканаўца пантамімы’ (ТСБМ). З рус. мим ’тс’, якое, відаць, праз франц. mime ’тс’ (XVIII ст.) са ст.-грэч. μίμος ’пераймальнік, імітатар’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набі́рычыць ’насварыцца’ (мінск., Песні сямі вёсак). Параўн. абірычыць ’абстрыгчы, абабраць, абрэзаць’, што, відаць, да бірыч ’зборшчык дані’, адкуль і адпаведная «адмоўная» семантыка (прымус, сварка і да т. п.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адхла́н ’прахалода, адпачынак’ (Нас.), атхлань ’палёгка’ (Яруш.), адхланне ’спакой, адпачынак’ (Янк. II). Відаць, з адхолон, гл. халонуць. Параўн. Праабражэнскі, 2, 130. Магчыма, таксама кантамінацыя з адхлын ’адпачынак’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жало́жнік ’вугал насупраць печы’ (Сцяшк. МГ: «уся пасуда ў нас стаіць у жаложніку»). Відаць, недакладна ўказана семантыка; фанетычная асіміляцыя: першае ж замест з: заложнік ’паліца для пасуды’ (гл).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жма́ка ’вільготнае месца на лузе’ (мядз., Нар. сл., 9). Відаць, перанос з назвы жамерын жмакі паводле мяккасці і вільготнасці грунту. Гл. жмуха. Параўн. чэш. žmach, žmoch ’балота, гразь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каба́сь-кабаська (З нар. сл.). Утворана ад ласк. назвы кабана кабаська, якое, відаць, утворана ад кабась ’ласкальная назва кабана’, параўн. рус. кабась ’парася’ і ’ласкальны зварот да кабана’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахожы ’смачны, чысты (аб вадзе)’ (фалькл.) (Федар., 7). Да пахадзіць < хадзіць (гл.). Спачатку ў лексемы пахожы было, відаць, значэнне ’праточны — які не стаіць, а ідзе, цячэ’, пазней ’чысты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Печанцы́ ’печань, вантробы наогул’ (Бяльк.): у печанцох сядзіць (Стан.). Відаць, архаізм; параўн. рус. печенец ’жоўцевы пузыр’, ст.-рус. печенца — памянш. ад печень (XVI ст.). Да печань, пячонка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)