СІДАРЭ́НКА-САЛДАЦЕ́НКА Савелій Герасімавіч (15.12.1905, в. Чырвоны Бераг Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 26.10.1980),
адзін з кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Маскоўскі пед.ін-т імя Леніна (1938), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1938). У Чырв. Арміі з 1927, з 1938 нач. штаба дывізіі, пам.нач. аператыўнага аддзела штаба БВА, нач. разведвальнага, аператыўнага аддзелаў штаба арміі. Удзельніксав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 у партызанах, са жн. 1943 камандзір Магілёўскага партыз. злучэння, чл. Магілёўскага падп. абкома КП(б)Б. З 1944 нам. наркома асветы БССР, у 1946—62 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛІФАСО́ЎСКІ Мікалай Васілевіч (6.4.1836, г. Дубэсар, Малдова — 13.12.1904),
расійскі хірург.Д-р медыцыны (1863). Скончыў Маскоўскі ун-т (1859). З 1870 праф. Кіеўскага ун-та, з 1871 пецярб. Медыка-хірургічнай акадэміі, з 1880 Маскоўскага ун-та, у 1893—1900 дырэктар Ін-та удасканальвання ўрачоў у Пецярбургу. Удзельнік войнаў: аўстра-прускай (1866), франка-прускай (1870—71), руска-турэцкай (1877—78). Навук. працы па пытаннях ваенна-палявой хірургіі, траўматалогіі, хірургіі органаў брушной поласці. Прапанаваў метад злучэння касцей — «рускі замок» («замок С.»); распрацаваў метады лячэння мазгавых грыж. Прапанаваў і ўкараніў у хірург. практыку асептыку і антысептыку. Яго імем названы НДІ хуткай мед. дапамогі ў Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЯПНЁЎ Маўрыкій Трафімавіч (27.6.1896, в. Ямскавічы Кінгісепскага р-на Ленінградскай вобл., Расія — 19.12.1965),
лётчык. Герой Сав. Саюза (1934). Скончыў школы прапаршчыкаў (1915), Гатчынскую лётную (1917) і 1-ю Вышэйшую ваен. лётчыкаў (1923), Ваен.-паветр. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1936). Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. З 1925 лётчык грамадз. авіяцыі. За ўдзел у выратаванні людзей з парахода «Чэлюскін», які затануў у Чукоцкім м. (крас. 1934), стаў адным з першых Герояў Сав. Саюза. З 1939 нач. Акадэміі Грамадз.паветр. флоту. У Вял.Айч. вайну нам. камандзіра авіябрыгады ВПС Чарнаморскага флоту (1941—42), потым у ВПСВМФ і Гал. штабе ВМФ. Чл.ЦВКСССР 1935—37.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́Ў Дзмітрый Іванавіч (26.7.1901, в. Клімава Кастрамской вобл., Расія — 17.3.1975),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944), ген.-лейт. (1945). Скончыў курсы «Выстрал» (1929), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Вызначыўся ў 1944 у баях на Магілёўшчыне: стралк. корпус на чале з ген.-маёрам С. 24 чэрв. фарсіраваў р. Проня, вызваліў г. Чавусы, з баямі прайшоў 50 км на З, фарсіраваў Дняпро, прычыніў праціўніку значныя страты ў тэхніцы і жывой сіле. 28 чэрв. ўдзельнічаў у вызваленні Магілёва, захапіў у палон больш за 3 тыс. салдат і афіцэраў праціўніка. Да 1960 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯНЬКО́Ў Ціт Рыгоравіч (2.4.1917, в. Старакожаўка Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл. — 22.2.1985),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Краснадарскае ваен. авіявучылішча (1940), Вышэйшую афіцэрскую школу (1948), курсы ўдасканалення афіцэрскага саставу (1954), Ваенна-паветр. акадэмію (1958). У Чырв. Арміі з 1937. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Сталінградскім, Варонежскім, Сцяпным, 1-м і 2-м Укр. франтах, удзельнік Сталінградскай, Курскай бітваў, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Львоўска-Сандамірскай, Яска-Кішынёўскай, Вісла-Одэрскай і Берлінскай аперацый. Штурман эскадрыллі капітан С. да чэрв. 1944 зрабіў 123 баявыя вылеты на бамбардзіроўку ўмацаванняў, чыг. вузлоў, скопішчаў жывой сілы і тэхнікі праціўніка. Да 1961 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРА́Н Павел Андрэевіч (н. 18.10.1916, с. Шолахава Нікапальскага р-на Днепрапятроўскай вобл., Украіна),
ваенны лётчык. Двойчы Герой Сав. Саюза (1942, 1944). Ген.-лейт. авіяцыі (1967). Скончыў Качынскую ваен.авіяц. школу лётчыкаў (1938), Ваен. акадэмію Генштаба (1958). У Чырв. Арміі з 1937. Удзельнік паходу ў Зах. Украіну (1939), сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну камандзір звяна, эскадрыллі, бамбардзіровачнага авіяпалка. Ваяваў на Украіне, у Прыбалтыцы і Беларусі (рабіў рэйсы да бел. партызан, удзельнічаў у вызваленні Мінска, ліквідацыі мінскага «катла»). Зрабіў 386 баявых вылетаў. Пасля вайны да 1979 на камандных і штабных пасадах і ў цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРАСЮ́К Іван Паўлавіч (22.6.1902, Ерэван — 23.9.1939),
удзельнікрэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў ваен.-паліт. курсы (1928), Ленінградскі камуніст.ун-т (1931). У грамадз. вайну ў атрадзе ЧОН. За рэв. дзейнасць і стварэнне ячэек КПЗБ у 1923 арыштаваны польскімі ўладамі. З-пад арышту ўцёк у СССР. Быў на парт. рабоце ў г. Чыта (Расія). З пач. 1932 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар Віленскага, Брэсцкага акр. к-таў КПЗБ. У 1932—36 зняволены ў турму. У вер. 1939 стварыў і ўзначаліў т.зв. лятучы атрад, які памагаў Чырв. Арміі вызваляць Зах. Беларусь. Загінуў у баі ў г. Драгічын Брэсцкай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫ́РЫ́НФ (грэч. Tiryns),
старажытнагрэчаскі горад у Аргалідзе (Пелапанес). Паселішча ўзнікла ў эпоху неаліту. У пач. 2-га тыс. да н.э. Т. стаў цэнтрам дзяржавы ахейцаў. У час росквіту Т. (16—13 ст. да н.э.) быў пабудаваны палац, упрыгожаны фрэскамі ў мінойскім стылі, акропаль умацаваны мурамі таўшчынёй да 10 м (т.зв. цыклапічная муроўка). Сярод цароў Т. вядомы Дыямед, удзельнік Траянскай вайны. У канцы 13 ст. да н.э. горад спустошаны дарыйцамі. У 1-м тыс. да н.э. існаваў як невялікі поліс. Канчаткова разбураны каля 470 да н.э.Археал. даследаванні праводзяцца з 1831, найб. значныя вынікі атрыманы Г.Шліманам і В.Дзёрпфельдам у 1884—85.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРБАНО́ВІЧ Віктар Казіміравіч (2.6.1898, Рыга, Латвія — 3.6.1977),
генерал-лейтэнант (1944). Беларус. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1928). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1918. У грамадз. вайну 1918—20 змагаўся з фарміраваннямі Н.Махно, С.Пятлюры, А.Дзянікіна, А.Антонава. У Вял.Айч. вайну на Паўн.-Зах., Зах., Калінінскім, Бранскім, Цэнтр., Бел., 1-м, 2-м і 3-м Бел. франтах: камандзір дывізіі, корпуса. Удзельнік баёў пад Масквой, Курскам, вызвалення Беларусі, Польшчы, Усх.-Прускай і Берлінскай аперацый. Пасля вайны да 1960 на адказных пасадах у БВА і цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—51.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІДО́ВІЧ Іосіф Юр’евіч (1874, в. Шаршні Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. — снеж. 1942),
удзельнікпартыз. руху на тэр. Дзятлаўскага р-на, герой Вял.Айч. вайны. З вясны 1942 разам з сынам Іванам быў правадніком і сувязным першых партыз. груп. Восенню дапамог партызанам абсталяваць шпіталь на востраве сярод незамярзаючага балота, куды разам з сынам па вядомай толькі ім пераправе дастаўлялі параненых, медыкаменты і прадукты харчавання. 16.12.1942 карнікі пад пагрозай расстрэлу ўсёй сям’і запатрабавалі адвесці іх да шпіталя. Ф. завёў карнікаў у непраходнае балота, адкуль многія так і не выбраліся, а яго забілі. Помнік Ф. у г.п. Дзятлава (скульпт. А.І.Салятыцкі).