СЛЯПНЁЎ Маўрыкій Трафімавіч (27.6.1896, в. Ямскавічы Кінгісепскага р-на Ленінградскай вобл., Расія — 19.12.1965),
лётчык. Герой Сав. Саюза (1934). Скончыў школы прапаршчыкаў (1915), Гатчынскую лётную (1917) і 1-ю Вышэйшую ваен. лётчыкаў (1923), Ваен.-паветр. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1936). Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. З 1925 лётчык грамадз. авіяцыі. За ўдзел у выратаванні людзей з парахода «Чэлюскін», які затануў у Чукоцкім м. (крас. 1934), стаў адным з першых Герояў Сав. Саюза. З 1939 нач. Акадэміі Грамадз.паветр. флоту. У Вял.Айч. вайну нам. камандзіра авіябрыгады ВПС Чарнаморскага флоту (1941—42), потым у ВПСВМФ і Гал. штабе ВМФ. Чл.ЦВКСССР 1935—37.