ФІЛІДО́ВІЧ Іосіф Юр’евіч (1874, в. Шаршні Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. — снеж. 1942),
удзельнік партыз. руху на тэр. Дзятлаўскага р-на, герой Вял. Айч. вайны. З вясны 1942 разам з сынам Іванам быў правадніком і сувязным першых партыз. груп. Восенню дапамог партызанам абсталяваць шпіталь на востраве сярод незамярзаючага балота, куды разам з сынам па вядомай толькі ім пераправе дастаўлялі параненых, медыкаменты і прадукты харчавання. 16.12.1942 карнікі пад пагрозай расстрэлу ўсёй сям’і запатрабавалі адвесці іх да шпіталя. Ф. завёў карнікаў у непраходнае балота, адкуль многія так і не выбраліся, а яго забілі. Помнік Ф. у г.п. Дзятлава (скульпт. А.І.Салятыцкі).
т. 16, с. 391
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)