УРБАНО́ВІЧ Віктар Казіміравіч (2.6.1898, Рыга, Латвія — 3.6.1977),
генерал-лейтэнант (1944). Беларус. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1928). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1918. У грамадз. вайну 1918—20 змагаўся з фарміраваннямі Н.Махно, С.Пятлюры, А.Дзянікіна, А.Антонава. У Вял. Айч. вайну на Паўн.-Зах., Зах., Калінінскім, Бранскім, Цэнтр., Бел., 1-м, 2-м і 3-м Бел. франтах: камандзір дывізіі, корпуса. Удзельнік баёў пад Масквой, Курскам, вызвалення Беларусі, Польшчы, Усх.-Прускай і Берлінскай аперацый. Пасля вайны да 1960 на адказных пасадах у БВА і цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1947—51.
т. 16, с. 251
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)