СЯНЬКО́Ў Ціт Рыгоравіч (2.4.1917, в. Старакожаўка Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл. — 22.2.1985),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Краснадарскае ваен. авіявучылішча (1940), Вышэйшую афіцэрскую школу (1948), курсы ўдасканалення афіцэрскага саставу (1954), Ваенна-паветр. акадэмію (1958). У Чырв. Арміі з 1937. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Сталінградскім, Варонежскім, Сцяпным, 1-м і 2-м Укр. франтах, удзельнік Сталінградскай, Курскай бітваў, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Львоўска-Сандамірскай, Яска-Кішынёўскай, Вісла-Одэрскай і Берлінскай аперацый. Штурман эскадрыллі капітан С. да чэрв. 1944 зрабіў 123 баявыя вылеты на бамбардзіроўку ўмацаванняў, чыг. вузлоў, скопішчаў жывой сілы і тэхнікі праціўніка. Да 1961 у Сав. Арміі.