ча́хнуць 1, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. чах, ‑ла; незак.

1. Расці дрэнна, слаба; сохнуць, вянуць. А мох, што ўсё лета чах і рыжэў, зараз стаяў зялёным, сакавітым. Карпюк. А на полі пахлі нівы, Дзікім пырнікам цвілі. Броўка. // Абл. Глухнуць, пераставаць гучаць. Так ён [Юхім] шаптаў гарачкава, і чах Ягоны шэпт у тр[ысняг]овым шуме. З. Астапенка.

2. Станавіцца слабым, нядужым, хваравітым. Бацька мой — царства яму нябеснае — чах, чах ад тых пабояў, ды не вытрымаў: слабое было здароўе. Даніленка. // Мучыцца, пакутаваць, нудзіцца. Чахне, сохне, адарваны Ад роднае нівы, Пад салдацкай царскай палкай Тарас нешчаслівы. Купала.

ча́хнуць 2, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. чахнуў, ‑нула; зак.

Разм. Гучна, нечакана стрэліць, ударыць і пад. — Чахні паўзверх галоў, разбягуцца, — параіў Лазавік. — Кароткай чаргой. Хомчанка. [Тата:] — А Рыжуха як ірване ўбок, цераз канаву ды ў кусты. А тут — як чахне! Далей нічога не памятаю... Каліна. // Хуткім рухам адрэзаць, ссячы што‑н. — Гэтай сасне год дзевяноста, .. а мы з табою, Санкоўскі, за пяць хвілін яе чахнулі — і няма. Дзіўна... Пестрак. Прымерыўся і чахнуў [Казік] лязом [брытвы] па валасінах. Шыловіч.

ча́хнуць 3, ‑не; незак.

Паступова астываць. Прысак чахне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ску́так1 ‘вынік, вывад; паляпшэнне спраў’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сцяшк.), ‘прыбытак’ (Касп.), ‘ужытак’ (Нас.), ‘паразуменне, згода, аднадумнасць’ (Скарбы); скутак: дабіцца скутку ‘упарадкаваць, раскласці належным чынам думкі ці рэчы’ (Мілк.). Запазычанне з польск. skutek ‘вынік, вывад’, якое да *kutiti ‘упрыгожваць, убіраць’ (Кюнэ, Poln., 98), мажліва звязанага з кутаць (гл.). Скуткава́ць ‘карыстацца’ (Нас.) таксама з польск. skutkować ‘прыносіць карысць, памагаць’. Ст.-бел. скутокъ ‘вынік, канец’ з ст.-польск. skutek фіксуецца з 1507 г. (Булыка, Лекс. запазыч., 193).

*Ску́так2, ску́ток ‘нясцерпнае становішча’ (драг., З нар. сл.), скутова́ццамучыцца, цярпець боль’ (ТС). Няясна. Магчыма, звязана з ску́чыць ‘сумаваць’: баба скучыць без вас (ТС), параўн. серб.-харв. ску́чити ‘прыцясніць, паставіць у невыносныя ўмовы’, а таксама каш. skąčëc ‘енчыць, скардзіцца, капрызіць’, чэш. skučeti ‘выць, скавытаць’, славац. skučať ‘тс’, славен. дыял. skúčati ‘тс’, што ўзыходзяць да прасл. *skučiti ‘скавытаць’, звязанага з *ščemiti (гл. шчаміць), што ўрэшце лічыцца зыходным для скучна ‘сумна, нудна’ (Ян.), ску́чно ‘тс’ (ТС), якія ўспрымаюцца ў сучаснай мове як русізмы, параўн. рус. скучно ‘тс’. Аднак фанетычныя цяжкасці (немагчымасць т > ч) прымушаюць крыніцу слова бачыць у скутак1 праз значэнне ‘выйсце са становішча’ — ‘цяжкае становішча’, параўн. трээ шукаць іньшаго скутку (Сержп. Прымхі, 188), ён і хворым памагае, й у клопаце дае скутак (Сержп.). Параўн. Фасмер, 3, 661; ЕСУМ, 5, 290; Борысь, Etymologie, 647–648.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

fret

I [fret]

1.

v.i. (-tt-)

1) быць раздражнёным, незадаво́леным, капры́зіць (пра дзіця́); злава́цца; хвалявя́цца; гры́зьціся, му́чыцца

Do not fret about your mistakes — Не перажыва́й за свае́ памы́лкі

2) зно́швацца

2.

v.t.

1) раздражня́ць, гры́зьці; му́чыць, трыво́жыць, не дава́ць спако́ю (пра ду́мкі)

2) е́сьці (пра моль); пераяда́ць, разьяда́ць (пра іржу́); падмыва́ць, размыва́ць (берагі́); падто́чваць (пра хваро́бу)

3) лёгка хвалява́ць (ваду́)

3.

n.

1) раздражне́ньне n.; непако́й -ю m.; грызьня́ f.

2) разьяда́ньне n.

3) вы́едзеная або́ праце́ртая дзі́рка

II [fret]

n.

1) прастаку́тны арна́мэнт

2) галаўны́ ўбо́р з кашто́ўных камянёў або́ кве́так

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

тамі́цца, тамлюся, томішся, томіцца; незак.

1. Заморвацца, прыставаць ад цяжкай, непасільнай працы. Закіпела дружная спорная праца, у якой Марына Паўлаўна не толькі не тамілася больш, а нібы адпачывала ад ранейшае зморы. Зарэцкі. Бацька з маткай на рабоце не томяцца, калі з дзетак сваіх цешацца. Прыказка. / Пра рукі, ногі і інш. Пэўны час Максім глядзіць у акно, але томяцца вочы, і ён пачынае пазіраць на пасажыраў. Мікуліч.

2. Мучыцца, пакутаваць, будучы пазбаўленым свабоды. Таміцца ў турме. □ Вякамі таміліся народы Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі пад панскім гнётам. Купала. Пры мястэчку па-над Сожам У фашысцкім гарнізоне За калючай агароджай Люд таміўся ў палоне. Кірэенка. // Тужыць, перажываць, клапоцячыся аб кім‑, чым‑н. І з таго часу ад Настулі І з дому вестак не было — І ўсё там здарыцца магло, і ён [Дзяжа] за іх таміцца мусіў. Колас. Ці ж ёй [Ганне] так і марнець адной, таміцца невядомасцю, гадаць па зорках, што там з Васілём? Мележ. // Знемагаць. Там, ля камбайна, прымасцілася з восем старых жанчын. Зыркае ранішняе сонца сляпіла ім вочы, і яны таміліся ў чаканні. Хадановіч. / Пра прыроду. Усё тамілася і млела ў гэтай ласкавай веснавой цеплыні. Лобан. Гарачы поўдзень таміўся ў цішы сцен фермы. Ракітны. Зямля тамілася, а ноч над ёй спявала. Панчанка.

3. Спец. Вытрымлівацца пры пэўных умовах для набыцця неабходных якасцей. На доле ў кучы тамілася сырая гліна. Скрыган.

4. Зал. да таміць (у 3, 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ту́зацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Рабіць хуткія, рэзкія рухі, рыўкі. Метрах у шасцідзесяці ад берага бездапаможна тузаўся чалавек. Лынькоў. Воўка тузаецца, заходзіцца ровам і наровіць вылузацца з няньчыных рук. Васілевіч. Цяпер жа, змораны, .. [конь] часта кволіўся, збіваўся са свае сцежкі, тузаўся ў аглоблях. Якімовіч. // Рабіць сутаргавыя рухі; уздрыгваць. Кулі бзыкалі блізка ад Толевых гарачых шчок, галава, здаецца, сама тузалася ў бакі, а Толя саскочыў з Сівага, дапамог Максіму. Брыль.

2. Разм. Мучыцца, робячы што‑н. Не адзінокі хлебароб тузаецца на .. [калгасных палях] з худым конікам, не адзінокая жняя-гаротніца выжынае сваю вузкую палоску. Працу вядзе грамада. Хадкевіч. // з кім-чым. Шмат, доўга займацца кім‑, чым‑н. Поўненькая дзяўчынка з вялікімі светлымі вачыма, вельмі падобная на бацьку, тузалася з ужо абдзёртай і раздзёртай сілявінай, ніяк не могучы выцягнуць яе з вочка сеткі. Брыль. // Імкнуцца, спрабаваць што‑н. рабіць. — У [Сашы] маці і дома ўсё дагледзець, і тут яшчэ паможа, і малыя, як мурашкі, тузаюцца ўжо нешта рабіць. Васілевіч.

3. Разм. Штурхаць адзін аднаго, біцца, змагацца. Учапіўшыся адзін аднаму ў валасы, .. [хлапчукі] тузаліся, падалі і зноў, як пеўні, браліся за чубы. Ваданосаў. Каля Васі, лаючыся, хрыпелі і тузаліся дзве постаці. Мележ. // Мерацца сілай, дужацца. Барцы тузаліся ўжо ля дзвярэй, зачапілі нагамі рагачы ў прыпечным закутку, і яны з глухім лязгатам пасыпаліся долу. Б. Стральцоў. // Важдацца з кім‑н. Жартаваў з ёю, тузаўся, пакуль .. [Агата], чуючы, што траціць волю сваю перад ім, не прагнала .. [Асташонка]. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страда́ть несов.

1. (от чего и без доп.) паку́таваць; (мучиться) му́чыцца;

страда́ть от бо́ли паку́таваць ад бо́лю;

он о́чень страда́л ён ве́льмі паку́таваў (му́чыўся);

страда́ть душо́ю паку́таваць (му́чыцца) душо́ю;

2. (за кого, за что) цярпе́ць (непрые́мнасці), паку́таваць; (переживать) перажыва́ць;

страда́ть за пра́вду цярпе́ць (непрые́мнасці) за пра́ўду;

страда́ть за больно́го дру́га паку́таваць (перажыва́ць) за хво́рага ся́бра;

3. (терпеть ущерб) не́сці стра́ты, цярпе́ць (стра́ты, уро́н, непрые́мнасці);

страда́ть от тесноты́ цярпе́ць (непрые́мнасці) ад цеснаты́;

4. (быть плохим) быць дрэ́нным; мець зага́ны (у чым), быць у заняпа́дзе; кульга́ць; (быть недостаточным) нехапа́ць (каму, чаго), бракава́ць (каму, чаго);

у него́ страда́ет па́мять у яго́ дрэ́нная па́мяць;

у него́ страда́ет орфогра́фия у яго́ дрэ́нная арфагра́фія, у яго́ зага́ны (ён ма́е зага́ны) у арфагра́фіі, у яго́ кульга́е арфагра́фія;

страда́ть ра́зными недоста́тками мець ро́зныя недахо́пы;

5. (болеть) хварэ́ць (на што, чым);

страда́ть головны́ми бо́лями у яго́ ча́ста балі́ць галава́;

6. (тосковать, томиться по ком-, чём-л.) сумава́ць (па кім, па чым, аб кім, аб чым).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Стара́цца ‘рупіцца, імкнуцца’, ‘прыкладаць намаганні, шчыраваць’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Федар. 4, Ян., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС, ЛА, 3), старе́цца ‘рупіцца, клапаціцца’ (Нас.), стара́нны, стара́тлівы, старэ́нны ‘клапатлівы; хуткі ў рабоце’ (ЛА, 3), ст.-бел. старати сѧ ‘тс’, старѣють сѧ ‘стараюцца’ (Карскі 2-3, 388). Параўн. укр. стара́тися, рус. стара́ться, польск. starać się, в.-луж. starać so, н.-луж. staraś se, чэш. starati se, славац. starať sa, серб.-харв. ста̏рати се, славен. stȃrati se, балг. стара́я се ‘старацца’. Прасл. *starati sęмучыцца з чым-небудзь, імкнуцца да чаго-небудзь, старацца’, якое да і.-е. *(s)ter(ə)‑/*(s)trě‑; гл. Борысь, 575. Роднаснае лат. starîgs ‘старанны’, літ. starìnti ‘цягнуць з цяжкасцю’, ст.-прус. stūrnawiskan ж. р. Тв. скл. адз. л. ‘сур’ёзнасць, важнасць’, англ.-сакс. stierne ‘сур’ёзны, строгі’, лац. sternāx ‘упарты, заўзяты’ (Фасмер, 3, 746 з літ-рай). Меркавалі таксама, што слова роднаснае стары, гл. (Скок, 3, 328; Брукнер, 513; Гуйер, LF, 50, 1923, 319–320, Шустар-Шэўц, 1354–1355). Махэк₂ (574) у якасці паралеляў прыводзіць яшчэ ням. stören, ст.-в.-ням. stōran ‘перашкаджаць’. Версію пра этымалагічную тоеснасць *starati (sę) з прасл. *terti (гл. церці), што грунтуецца на славен. tárati ‘мучыць’, ‘напружана працаваць’, terati ‘дапытваць, мучыць’ і пад., прапануе Куркіна (Этимология–1994–1996, 207), што патрабуе падмацавання матэрыялам іншых славянскіх моў. Гл. таксама Варбат, Зб. Вінаградаву₂, 77–82: спроба, грунтуючыся на бел. ста́рыць ‘садраць’, давесці паходжанне *starati sę ад *terti, гл. церці; параўн. таксама старкава́ны ‘стары, зморшчаны’ (Сцяшк. Сл.) ад та́ркаць, та́рыць ‘церці на тарцы’, ‘штурхаць’ (там жа). Гл. агляд версій у Новое в рус. этим., 217.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

verghen

*

I

1.

vi (s)

1) прахо́дзіць, міна́ць

2) прапада́ць, зніка́ць, гі́нуць

◊ es vergng ihm Hören und Shen — ≅ у яго́ галава́ закруці́лася

2.

(sich)

(an D, gegen A) завінава́ціцца, зрабі́ць злачы́нства (перад кім-н.), учыні́ць гвалт (над кім-н., каму-н.)

sich an j-m ~ — ужыва́ць насі́лле над кім-н.

sich ggen die Gestze ~ — паруша́ць зако́ны

II

vi (vor D) паміра́ць, му́чыцца, прапада́ць (ад смагі, тугі); паку́таваць (ад кахання)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Пе́таваць, (у Нас.пыкаць) ’моцна біць’, ’цяжка працаваць’ (Гарэц., Нас., Растарг., Стан.; гом., Шн. 2; Бяльк.), прыкладаць вялікія намаганні’ (ТС), лётаць ’біць’ (чач., Мат. Гом.), аставацца ’біцца, выконваць непасільную цяжкую работу, многа і цяжка працаваць’, ’мучыцца, бедаваць’ (Юрч.; жлоб., Жыв. сл.: полац., Жыв. ІС; б.-каш., рагач., Мат. Гом.), ’жыць у бядзе, мастачак’ (Янк. 2; Ян.), петвацца ’мардавацца, выбівацца з сіл’ (Мар. Том.), астоіцца ’змагацца, біцца з чым-небудзь да знямогі, важдацца, валтузіцца’ (Нас.). Рус. летать ’біць’; ’мучыць, мардаваць’; ’выконваць цяжкую працу’; ’гаварыць праз сілу, ледзь-ледзь’; ’знаць, разумець’; петаться ’старанна і цяжка працаваць’, ’моцна стамляцца’, ’дамагацца чаго-небудзь’; славен. vzpėtiti se ’згадаць, успомніць’, серб.-харв. петити ’захаваць у памяці’, харв. далмацінец napėtali se, napalam se ’намучыцца, намардавацца’. Прасл. *pelali/*petati(?). Сабалеўскі (ЖМНП, 1886, верасень, 145) звязвае рус. летать праз чаргаванне галосных з питать, пестуй, аднак не разглядаецца семантыка біць’. Праабражэнскі (2, 51) выводзіць яго з пехтать, што фанетычна не пераконвае (Фасмер, 3, 251). Насовіч (542) выводзіць бел. пілаваць з грэч. παίω, παίσω, παιφάσσω ’б’ю, шту рхаю, стукаю’. Махэк (Slavia, 28, 271) таксама супастаўляе рус. летать з грэч. παίω ’тс’ і разглядае рус. слова як інтэнсіў з суф. -/- (*ре‑ ta‑ti), хаця грэч. παίω ўзыходзіць да (кіпрск.) παΤιω. Куркіна (Этимология–1972, 60–64) рус. летать узводзіць да і.-е. кораня !!!роі‑ з пашыральнікам -/-, які ляжыць у аснове грэч. πο(ι)α ’трава, корм’, літ. pietus ’абед’, ст.-інд. pilus ’харч’, авест. ріій‑ ’ежа’; балг. дыялектны матэрыял з каранямі pet‑ і pit‑ прымыкае да тэрміналогіі, звязанай з абазначэннем спосабаў прыгатавання ежы з хлеба, з зярнят: ліпнем ’мну, лаўлю’ — петле, петлак ’спечаныя зярняты кукурузы’. У такім выпадку можна дапусціць роднаснасць pet- і pi/‑ са значэннем ’біць’. Сюды ж летун (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жуда́1 ’жах’ (ТСБМ). Рус. кур., арл., смал. жуда ’тс’, ’непакой’, ’нястача’. Сюды ж, відаць, рус. жуть, жуткий (> жудь, жудкий). Параўн. серб.-харв. жу̑д ’жаданне’, балг. дыял. жу̀дя ’не спаць, мучыцца, не засынаючы’. Параўн. літ. žudýti ’мардаваць; забіваць, мучыць’, žū́ti ’гінуць’, лат. zust ’знікаць, страчвацца’, zudums ’страта’, zaudēt ’губіць’. Карскі (Труды, 392–393) указваў на роднасны характар бел. (рус.) і літ. слоў (Фасмер, 2, 63, недакладна прыпісаў Карскаму думку пра балт. паходжанне слова: у Карскага чытаем: «жуда́… сродни лит. žudaũ, žudýti умерщвлять»). Булахаў (Курс суч., 159) ўказваў на слова жуда як балтызм. Мартынаў Міхневіч (Маладосць, 1970, 7, 150) лічылі жудасны ўтвораным па балт. тыпу ад жуда (параўн. дзіва > дзівосны), а пра слова жуда адзначалі яго пашыранасць толькі на бел. і рус. глебе і пісалі: «магчыма, таксама з’яўляецца балтызмам». Буга (2, 688) прыводзіў для жуда іншыя балт. адпаведнасці: літ. жэмайц. žiadùs ’суровы, шурпаты’ і да т. п., аднак яны не мяняюць справы, бо Фрэнкель (1303) звязваў іх з тым жа літ. žudyti. Трубачоў адносіць рус. і бел. жуда да дыялектызмаў прасл. слоўніка (Слав. языкозн., V, 172). Фасмер (2, 63) на семантычнай падставе думку аб балт. паходжанні слова жуда лічыў няпэўнай. Ён, аднак, не ведаў семантычна цікавага дадатку Бугі. Праабражэнскі (1, 236) прывёў думку Патабні (РФВ, 2, 10) аб суаднесенасці жуда з літ. gañsti ’пужацца’, што выклікала пярэчанні Фасмера па фанетычных матывах. Скок (1, 564) адносіць серб.-харв. жуд < *ghьḷd‑ да кораня glad ’голад’. БЕР (1, 556) звязвае балт. жудя з рус. жуда, балт. формамі тыпу літ. žudyti і услед за Фасмерам, параўноўваючы з ірл. gūas ’небяспека’, англа-сакс. gietan ’забіваць’, узводзіць да і.-е. *gʼheu̯d‑. Аднак, калі прымаць такі пункт гледжання, слав. формы павіяны былі б мець не ž, а z, а ж тлумачыцца як запазычанне з літ. Магчыма, таму Покарны (1, 448), прыводзячы балт., ірл., герм. формы, не ўключыў у адпаведны артыкул слав. Дабрадомаў (РР, 1977, 3, 157–160), зыходзячы з пашырэння слова на бел. і рус. тэрыторыях, выказаў думку пра балт. крыніцу, хаця балт. этымон няясны. Балт. паходжанне прымае Лаўчутэ, Сл. балт., 54. Але балт. паходжанне, калі ўлічваць пашырэнне кораня на балг. тэрыторыі, малаверагодна: трэба або аддзяляць балг. слова (жу̀дав ’слабы, няплённы (аб зямлі, збожжы)’), або знаходзіць іншую этымалогію. Шанскі (1, Д, Е, Ж, 300–301) вагаецца паміж рознымі супастаўленнямі кораня. Магчыма, трэба лічыць жуда бязафіксным наз. ад дзеяслова жудзець (гл.) з развіццём значэння ’гусці, шумець’ > ’дакараць’ > ’выклікаць непрыемныя пачуцці’ ці ’перашкаджаць спаць’ (для балг.). Параўн. жуда2. Вытворнае жу́дасны зусім не абавязкова балтызм. У слав. мовах ёсць шэраг вытворных ад асноў на ‑s‑, спіс якіх не закрыты (параўн. неба, чуда), але жудасны лёгка тлумачыцца як вытворнае ад жудасць (жуд‑ост‑ьн‑ > жудостн‑ > жудасн‑). Бардовіч–Шакун, Марфемны слоўнік беларускай мовы, 1975, с. 200.

Жуда́2 ’дзеці’ (навагр., Нар. словатв., 43). Параўн. рус. арл. жуд ’шум, гудзенне’. Магчыма, развіццё знач. ’шум’ > ’тыя, хто робіць шум’. Не выключана і сувязь з жуда1, нават перанос ’жах’ > ’непакой’ > ’крыніца непакою’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)