Прыпу́тнік, трыпу́тнік ’падарожнік, Plantago major, Plantago lanceolata’ (Мядзв., Яруш.). Рус. припу́тник, укр. при́путень ’тс’. Дэрыват ад прыметніка *прыпу́тны ’той, які расце пры дарозе’. Да пуць (гл.). Параўн. трыпу́тнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысцё́л ’камель, гузыр’: у прысцёл ’каласамі на гузыры (укладка снапоў ячменю, проса на полі для высушвання)’ (ТС). Бязафіксны дэрыват ад *прысла́ць (гл. слаць): ’тое, чым сцелюць’ — ’камель, гузыр (снапа)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саля́нка1 ’саляніца’ (ЛА, 5). Дэрыват ад прым. саля́ны, які да соль (гл.).

Саля́нка2 ’мера сыпучых рэчываў у 4 чацверыка’ (Касп.). Да соль (гл.), мабыць, першапачаткова мера солі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стра́та ‘згуба; згублена’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Касп., Нас., Байк., Некр., Сл. ПЗБ, ТС), ст.-бел. страта (XVI ст., гл. Карскі 2-3, 498). Аддзеяслоўны дэрыват ад страціць < траціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паведамле́нне ’дзеянне паводле дзеясл. паведамляцьпаведаміць, тое, аб чым паведамляюць; дакумент, які ўтрымлівае звесткі аб чым.-н.’ (ТСБМ). Дэрыват ад паведаміць (гл. ведаць); апошняе калькіруе польск. powiadamiać (Гіст. лекс., 256).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паплавок ’частка вуды, якая ўтрымлівае лёску з кручком у час лову на патрэбнай глыбіні’ (ТСБМ, Касп.). Рус. поплаво́к, укр. поплаве́ць, польск. poplawek ’тс’. Дэрыват з суф. ‑ок ад паплаваць < плаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́ркі ’два звязаныя разам снапкі, якія выкарыстоўваюцца пры крыцці ніжняга рада страхі’ (Сл. ПЗБ), ’саламяныя маты, якімі крылі страху’ (Сцяшк. МГ, Нар. сл.). Дэрыват з суф. ‑к‑ ад пара2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́мка ’лучына, шчапаная уздоўж з цэлай сасны (ад камля да вершаліны), якая апошняй дадаецца ў кацёл пры гонцы смалы’ (Маш.). Дэрыват з суф. ‑к‑ ад прамы; параўн. чэш. priтка ’прамая’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скаламбу́ха ‘страшная пачвара, здань, якой палохалі дзяцей’ (навагр., Жыв. сл.). Няяснае слова. Хутчэй за ўсё, дэрыват з суф. ‑ух(а) ад літ. skalam̃byti ‘гучна ўдараць; гучна лаяць’, ‘моцна біць, калаціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спрадве́ку ‘здаўна; заўсёды’ (ТСБМ, Нас., Касп., Гарэц., Бяльк., Байк. і Некр., Стан.), спрадве́ку, спрадвяко́ў ‘тс’ (Сл. ПЗБ). Адваротны дэрыват ад спрадве́чны ‘старадаўні, шматвяковы’ (гл. прадвечны), аформлены паводле прыслоўя спаконвеку (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)