Прысцё́л ’камель, гузыр’: у прысцёл ’каласамі на гузыры (укладка снапоў ячменю, проса на полі для высушвання)’ (ТС). Бязафіксны дэрыват ад *прысла́ць (гл. слаць): ’тое, чым сцелюць’ — ’камель, гузыр (снапа)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)