Незапаміна́йка ’незабудка’ (Жд. 2; воран.; Шатал.). З польск.niezapominajka ’тс’ (ад zapominać ’забываць’, параўн. запаміниць ’засвойваць, трымаць у памяці’), якая ў сваю чаргу калькуе заходнееўрапейскія назвы, гл. незабудка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ранця́к ’рубец, трэшчына (на целе)’, ранцякі́ мн. л. (воран., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка ўтворана за пасрэдніцтвам літ.réñčiai мн. ’тс’. Параўн. таксама венг.ránc ’складка матэрыі, зморшчына’.
Мэкшты ’балеткі’, ’льняныя, канапляныя палатняныя тапачкі для дзяцей, нябожчыкаў’ (паст., астрав., воран., шальч., віл., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ.mekštas, mäkštas ’тапачка з нітак’ (Грынавяцкене, там жа, 3, 95).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паўлю́к ’слімак’ (воран., Сл. ПЗБ). Да імя Паўлюкс Павел. Параўн. адыменныя назвы божай кароўкі (СоссіпеПа septempunctata): λ’урыўка, Пятро, Тодар, Андрзика, Федарка, Іванька, Кандратка, Сідарка (Шаталава, З жыцця, 156–178).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плю́тацца ’блытацца’ (паст., воран., Сл. ПЗБ), плютьць гаварыць абы-што’ (міёр., Нар. лекс.). Да плут, муціць i̯ (гл.). Мяккасць ‑я*⇉пад уплывам польск.plątać (šią) ’блытацца’, ’заплятацца (пра язык)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́мярак ’змрок’ (ашм., Сл. ПЗБ), на су́мярках ’у час змроку’ (воран., там жа), су́мерак, су́мерка, су́мерк, су́меркі ’тс’ (віц., ЛА, 2), да прасл.*mьrknǫti ’меркнуць’, параўн. рус.су́меркі ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НЕ́ЕДЛЫ ((Nejedly) Здэнак) (10.2.1878, г. Літамішль, Чэхія — 9.3.1962),
чэхаславацкі гісторык культуры, грамадскі дзеяч. Чл.Чэш. акадэміі навук і мастацтваў (1907). Замежны чл.-кар.АНСССР (1947), шэрагу інш. замежных АН. Скончыў Карлаў ун-т у Празе (1899), выкладаў у ім (у 1909—39, з 1945 праф.). Ініцыятар заснавання (1925) і старшыня «Т-вакульт. і эканам. збліжэння з Новай Расіяй». Адзін з кіраўнікоў створанай у 1930 арг-цыі сав.чэхаславацкай дружбы «Саюз сяброў СССР». Змагаўся супраць пагрозы фашызму і вайны. У 1939 эмігрыраваў у СССР. У 1939—45 праф. Маскоўскага ун-та і навук. супрацоўнік Ін-та гісторыі АНСССР. У 1945—53 на міністэрскіх пасадах, у 1953 нам. прэм’ер-міністра, потым чл. урада (міністр без партфеля) Чэхаславакіі. Заснавальнік і прэзідэнт (з 1952) Чэхаславацкай АН. Старшыня Саюза чэхаславацка-сав. дружбы, Славянскага к-та Чэхаславакіі (з 1945). Аўтар манаграфій пра Б.Сметану, З.Фібіха, даследаванняў па гісторыі чэш. гусіцкіх песень, прац па гісторыі чэш. і інш.слав. народаў, чэхаславацкай культуры, гісторыі музыкі, па эстэтыцы, выяўл. і тэатр. мастацтве. У 1920-я г. ў Празе выступаў на літ. вечарах, прысвечаных Я.Купалу, Я.Коласу, Ц.Гартнаму, з лекцыямі і дакладамі пра Беларусь, бел.нар. песню. У 1925 сустракаўся ў Празе з Я.Купалам і М.Чаротам, у 1927 прыязджаў у Мінск. Нам. старшыні Усеславянскага к-та (з 1939), працаваў разам з Я.Купалам, Я.Коласам, К.Крапівой, М.Лыньковым. Аўтар артыкулаў пра Беларусь, яе гісторыю і культуру: «Беларусы» (1927), «БССР» (1929), «Нашы блізкія сябры», «Прывітанне беларусам» (абодва 1944). Падпісаў «Пратэст чэхаславацкіх інтэлігентаў» (1927) супраць расправы над Беларускай сялянска-работніцкай грамадой. Дзярж. прэмія Чэхаславакіі 1951.
Тв.: Рус.пер. — История чешского народа. Т. І. М., 1952; Избр. труды. М., 1960; Статьи об искусстве. Л.; М., 1960.
Літ.:
Зденек Неедлы — выдающийся общественный деятель и ученый. М., 1964;
Мажэйка А. Здэнек Неедлы пра Беларусь // Беларусь. 1962. №12;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКРУ́ЦКІЯ І САЛДА́ЦКІЯ ПЕ́СНІ,
адзін з відаў нар. пазаабрадавай сацыяльна-быт. лірыкі. Узніклі ў 18—19 ст. пасля ўвядзення рэкруцкай павіннасці (у 1705 у Расіі, на Беларусі — пасля далучэння яе да Расіі ў канцы 18 ст.). Больш цесна, чым інш. віды і жанры бел.нар. лірыкі, звязаны з рэчаіснасцю і адлюстроўваюць рэальныя гіст. падзеі і з’явы. У іх адлюстраваны ўсе этапы набору ў рэкруты і служба ў царскім войску: развітанне з бацькамі, жонкай, нявестай, горкая доля навабранца, муштра ў царскай арміі, цяжкія паходы і трагічны лёс рэкрута. Ёсць у іх і пратэст супраць прымусовай службы і войнаў, сац. няроўнасці і несправядлівасці пры наборы. Найб. поўна бел. Р. і с.п. сабраў М.Федароўскі.
Р. і с.п. багатыя сімволікай і псіхал. паралелізмам: многія песні пачынаюцца з апісання змрочных малюнкаў прыроды, прасякнутых прадчуваннем бяды, трагічнага лёсу героя; маці рэкрута ў вобразе зязюлі прылятае на месца прыёму і жаласна просіць забраць усё, але вярнуць дадому сына, якога чакае «салдацкімі слязьмі злітая» дарога. Смуткам прасякнуты песні пра расстанне жонкі або нявесты з каханым, асабліва тыя, дзе расказваецца пра смерць салдата. Для Р. і с.п. характэрны выразныя эпітэты («конь вараны», «воран чорны»), метафары («наступіла цёмна хмара», «зямліца стагнала»), антытэзы («лепей дома цэпам бухаць, чым у войску муштры слухаць», «лепей дома хлеб аўсяны, чым на вайне пытляваны») і інш.маст. сродкі. Як і казацкія песні, Р. і с.п. ў асноўным харавыя, шматгалосыя мужчынскія. Мелодыі і характар выканання іх вельмі разнастайны (паходныя і страявыя песні пераважна маршавыя).
Публ.: Беларускія народныя песні. Т. 2. Мн., 1960; Лірычныя песні. Мн., 1976; Беларускі фальклор: Хрэстаматыя. 4 выд.Мн., 1996.
Літ.:
Мухаринская Л.С. Белорусская народная песня: Ист. развитие. Мн., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Рамяно́ ’плячо’, ’частка адзежы, што на плячо надзяецца’ (воран., іўеў., астрав., Сл. ПЗБ). Праўн. рус.плечики ’тс’. Перанос ад ра́ме (гл.) і выраўноўванне асноў з Н. скл. мн. л. рамёны.