сло́ва н.

1. Wort n -es, Wörter i Wórte;

заме́жнае сло́ва Frémdwort n;

2. (мова) Réde f -, -n, Ánsprache f -, -n;

усту́пнае сло́ва Eröffnungsansprache f;

вало́даць да́рам сло́ва rédegewandt sein, Rédnertalent besítzen*;

прасі́ць сло́ва ums Wort bítten*, sich zum Wort mélden;

даць сло́ва das Wort ertéilen;

узяць сло́ва das Wort ergréifen*;

заклю́чнае сло́ва Schlússwort n;

3. (абяцанне) Wort n -es, -e, Verspréchen n -s, -;

чалаве́к сло́ва ein Mann von Wort, ein Éhrenmann;

сло́ва го́нару! Éhrenwort!;

пару́шыць сло́ва sein Wort bréchen*;

стрыма́ць сло́ва (sein) Wort hálten*;

ве́рыць на сло́ва aufs Wort gláuben;

да сло́ва apropos [-´po:], übrigens, nebenbéi geságt;

сло́ва ў сло́ва Wort für Wort;

сло́ва за сло́ва ein Wort gab das ándere;

гу́чныя сло́вы gróße Wórte [Phrásen];

ця́жка сказа́ць сло́вамі es lässt sich schwer in Wórte fássen [in Wórten wíedergeben*];

не даць сказа́ць сло́ва nicht zu Wort kómmen lássen*;

не спыта́ць ні сло́ва пра што-н. mit kéiner Sílbe nach etw. (D) frágen;

з яго́ слоў séinen Wórten nach, séiner Áussage nach;

гульня́ слоў Wórtspiel n -(e)s, -e;

крыла́тыя сло́вы geflügelte Wórte;

4. (сказанне) Mär f -, -en;

«Сло́ва пра пахо́д І́гаравы» «Die Mär vom Héereszug Ígors», «Das Ígorlied»;

◊

кіда́ць сло́вы на ве́цер in den Wind réden;

ні сло́ва! kéinen Laut!, still!;

адны́м сло́вам mit éinem Wort, kurz und gut;

на сло́вах in Wórten;

у яго́ сло́вы не разыхо́дзяцца са спра́вай er steht zu séinem Wort

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Накаса́цца ’навязацца, прычапіцца’ (Гарэц., Бяльк., Сцяшк. Сл., Юрч., Шн., Рам.), сюды ж на́кась ’назола’ (Яўс.), на́касць ’няшчасце, бяда’ (Сцяшк. Сл.), накаснік ’злыдзень’ (Полымя, 1980, 8, 253); параўн. таксама накасні́ць ’адабраць сілы’ (Сл. ПЗБ). Гл. касны ’дрэнны’, якое суадносяць з рус. касть ’свавольства, паскудства’, ’дрэнь, брыдота’ і інш., што, паводле Трубачова (Эт. сл., 9, 158), узыходзіць да прасл. дыял. *kastь, параўн. накасціць ’паскудзіць, брудзіць’ (Нас.). Параўн. таксама касі́цца ’спраўляць гулі’: Касяцца чорты у Радзіцком болоці (ТС). Не выключана, што дзеяслоў накасацца суадносіцца з рус. касаться ’дакранацца’, параўн. асабліва адкасацца ’адвязацца, адчапіцца’, гл. адкасывацца; у такім разе, магчыма, што пералічаныя вышэй словы могуць мець рознае паходжанне: словы са значэннем ’навязвацца, надаядаць’ належаць да *kasati (sę), што чаргуецца з часаць (Бернекер, 1, 491; Фасмер, 2, 206), астатнія да *kastь, што звязана з *kostь (Трубачоў, Эт. сл., 9, 157), гл. касці́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

éinprägen

1. vt

1) вы́гравіраваць, выбіва́ць;

sich (D) etw. ~ захава́ць што-н. у па́мяці, запо́мніць што-н.;

díese Wórte prägten sich ihm gut ein гэ́тыя сло́вы яму́ до́бра запо́мніліся

2) навуча́ць, перако́нваць

2. ~, sich запо́мніцца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

únterschieben* I vt

1) падсо́ўваць (пад што-н.);

j-m éinen Brief zur Únterschrift ~ падсу́нуць каму́-н. пісьмо́ на по́дпіс

2) падмяні́ць (каня і г.д.)

3) (D) прыпі́сваць (памылко́ва; ілжы́ва) (словы і г.д. каму-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Брукаць, брукава́ць ’буркаваць (аб галубах)’ (Дзмітр., Шат., Сцяшк. МГ, Яруш., Сцяц.), бруку‑бруку (так перадаюць буркаванне галубоў — Сцяц.). Параўн. рус. бру́кать ’незразумела гаварыць’, укр. бру́кати ’буркаваць (аб галубах)’, бру́ку́! (выклічнік, што перадае буркаванне галубоў). Словы гукапераймальнага, выклічнікавага паходжання. Параўн. яшчэ ўкр. авру́кати ’буркаваць’. Тыповае спалучэнне губных (б, в) з санантам (‑р‑). Гл. яшчэ бурча́ць, бурчэ́ць, бу́ркаць, буркава́ць і г. д. (усё пад бурча́ць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буро́іць ’гаварыць без толку’ (Бяльк.). Параўн. рус. буро́вить ’гаварыць; балбатаць; вярзці лухту’, буро́бить ’гаварыць няпраўду, ілгаць’. Рус. дзеясловы азначаюць таксама ’варушыць, узрыхляць; хваляваць; перамешваць; застаўляць цячы, біць крыніцай; многа наліваць з шумам і да т. п.’, таму можна меркаваць, што ўсе гэтыя словы адносяцца да буры́ць 1, 2. Гл. Фасмер, 1, 247, які рус. буро́бить ’хлусіць’ адносіць да буро́вить ’біць крыніцай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бэр хадзіць ’слова для адгону кароў на пашы’ (Інстр. III). Можа, запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. (паляўнічы выраз) iść berem ’асцярожна, хаваючыся, падыходзіць да звера’ (Варш. сл., 1, 115, лічыць, што ber < укр. бер ’кладка, малы мосцік; сцежка’). Але хутчэй за ўсё звязана з выклічнікамі тыпу ўкр. бир, бирь, якія ўжываюцца як падзыўныя і адгонныя словы (падрабязней гл. пад бірко́вы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарба́р ’гарбар’ (БРС, Сцяшк. МГ), ’шавец’ (Бяльк.). У ст.-бел. помніках гэта слова засведчана з XVII ст. у формах кгарбаръ, гарбаръ (Булыка, Запазыч., 147). Укр. гарба́р. Бел. і ўкр. словы запазычаны з польск. garbarz (Булыка, там жа; Слаўскі, 1, 256), якое ўзята з с.-в.-ням. gerwer (Слаўскі, там жа), утворанага ад дзеяслова gerwen, ganpen, gerben ’вырабляць кожу’. Сюды ж і гарба́рня (БРС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гва́рдыя ’гвардыя’ (БРС). Ст.-бел. гвардия, гвардея (Булыка, Запазыч.). Рус. гва́рдия, укр. гва́рдія. Ва ўсх.-слав. мовах гэта запазычанне з польск. gwardia (а гэта з іт. guardia). Гл. Слаўскі, 1, 383; Фасмер, 1, 398; падрабязна Шанскі, 1, Г, 41. Бел. гвардзе́ец, гвардзейскі новыя запазычанні з рус. (у рус. мове гэтыя словы з’явіліся ў другой палавіне XVIII ст., гл. Шанскі, 1, Г, 40–41).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апшы́т ’выгнанне’ (Гарэц.) адстаўка’ (Нас., Шпіл.), дрэнны атэстат’ (Нас.). Рус. абшит ’адстаўка’ з Пятроўскай эпохі з ням. Abschied, магчыма, праз польск. abszyt (Шанскі, 1, А, 23; Фасмер, 1, 58), укр. абшит. Ст.-польск. abszyt ’адстаўка’, abszytować ’адпраўляцца ў адстаўку’. Беларускае слова з польскай, на што ўказваюць словы апшитоваць, апшитованый, фіксуемыя Насовічам, якія не адзначаюцца ў рускай мове, але вядомыя польскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)