Гарба́р ’гарбар’ (БРС, Сцяшк. МГ), ’шавец’ (Бяльк.). У ст.-бел. помніках гэта слова засведчана з XVII ст. у формах кгарбаръ, гарбаръ (Булыка, Запазыч., 147). Укр. гарба́р. Бел. і ўкр. словы запазычаны з польск. garbarz (Булыка, там жа; Слаўскі, 1, 256), якое ўзята з с.-в.-ням. gerwer (Слаўскі, там жа), утворанага ад дзеяслова gerwen, ganpen, gerben ’вырабляць кожу’. Сюды ж і гарба́рня (БРС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)