ю́ка, ‑і,
1. Паўднёвая вечназялёная дрэвавая расліна сямейства агававых, што разводзіцца як дэкаратыўная.
2. Валокны гэтай расліны, з якіх вырабляюць канаты, рагожы і пад.
[Ісп. yuca з мовы паўднёваамерыканскіх індзейцаў.]

юкагі́р,
юкагі́рка,
юкагі́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да юкагіраў, які належыць, уласцівы ім.
юкагі́ры, ‑аў;
Народ, які жыве ў Якуцкай АССР і Магаданскай вобласці.
ю́кала, ‑ы,
Вяленая рыба, якая нарыхтоўваецца ў запас жыхарамі Поўначы і Далёкага Усходу.
[Мансійскае, хантыйскае.]