Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бзік, ‑а, м.

Разм.

1. Дзівацтва, капрыз.

2. Бзікаваты чалавек; дзівак.

[Польск. bzik.]

бзікава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які вызначаецца дзівацтвам, капрызамі ў паводзінах, абыходжанні з людзьмі. Жыў.. [Агей] толькі ўдваіх з сваёю бабаю, быў трохі бзікаваты, як большасць старых і адзінокіх людзей. Крапіва.