бзык, ‑у, м.
Разм. Гук, які ўтвараецца крыламі насякомых у часе палёту; бзыканне. Бзык аваднёў, камароў і іншай заедзі роўным звонам вісеў у паветры. Пестрак. // Гук, які ўтвараецца пры палёце кулі і пад.
бзы́канне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бзыкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
бзы́каць, ‑ае; незак.
Разм. Утвараць крыламі спецыфічны гук (пра некаторых насякомых). Заклапочана гулі чмялі, бзыкалі авадні і мухі. Сачанка. // Пра падобныя гукі, якія ўтвараюцца пры палёце куль, пра гук верацяна, круцёлкі і пад. Над хлопцамі паблізу бзыкалі кулі. Мележ. Пад роўнае сынава чытанне бзыкала звонка ў руках у Агапы лёгкае верацяно. Мурашка.
бзы́кнуць, ‑не; зак.
Разм. Аднакр. да бзыкаць.
бзы́нканне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бзынкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
бзы́нкаць, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і бзыкаць (пра насякомых). З паўгадзіны ў хаце было так ціха, што чуваць было, як бзынкалі мухі. Гартны.
бзы́нкнуць, ‑не; зак.
Разм. Аднакр. да бзынкаць.