Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шоўкаапрацо́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да апрацоўкі шоўку (у 1 знач.); прызначаны для яе. Шоўкаапрацоўчая прамысловасць.

шо́ўкавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і шаўковы. [Поп] пагладжваў шоўкавыя адвароты рукавоў параднай расы. Чорны. Хмарак шоўкавая грыва Рассцілаецца гулліва. Колас.

шоўкамата́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шоўкаматання, прызначаны для яго. Шоўкаматальны цэх.

шоўкамата́льня, ‑і, ж.

Спецыяльнае памяшканне, майстэрня, дзе адбываецца шоўкаматанне.

шоўкамата́льшчык, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца шоўкаматаннем.

шоўкамата́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да шоўкаматальшчык.

шоўкамата́нне, ‑я, н.

Размотка шаўковых коканаў з мэтай атрымання шоўкусырцу.

шоўкападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і шаўкавісты.

шоўкапрадзе́нне, ‑я, н.

Працэс вырабу шаўковай пражы.

шоўкапрадзі́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шоўкапрадзення, прызначаны для яго. Шоўкапрадзільная машына.