разгубі́цца, ‑гублюся, ‑губішся, ‑губіцца; зак.
1. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Згубіцца, прапасці — пра ўсіх, многіх.
2. Страціць на нейкі час рашучасць, здольнасць разумець, дзейнічаць (ад хвалявання, страху, збянтэжанасці); прыйсці ў замяшанне. Даярак загадчыцамі ферм! Нават самі новыя загадчыцы разгубіліся, даведаўшыся аб прызначэнні. Дуброўскі. [Антон] тады разгубіўся на бюро, не змог па-сапраўднаму паспрачацца, хоць і меў патрэбныя факты пад рукою. Савіцкі. Бацька разгубіўся, як дзіця. Пабялеў з твару, слова не мог вымавіць. Навуменка.
разгубі́ць, ‑гублю, ‑губіш, ‑губіць; зак., каго-што.
1. Пагубляць усё, многае або ўсіх, многіх. [Першакласны] разгубіў па дарозе Сшыткі ў лінейку касую. Калачынскі. За дзень ледзь не ўсіх разгубіла [маладзіца] кароў — Цэлую ноч лес мычаў і роў. Кусянкоў. // Паступова страціць. За час войнаў і рэвалюцый я неяк разгубіў многіх сваіх старых сяброў. Рамановіч.
2. перан. Паступова пазбавіцца чаго‑н.; растраціць. Пасля турмы і ўцёкаў .. [Каршукоў] аціх, змарнеў дашчэнту, здавалася, разгубіў свой зайздросны аптымізм. Асіпенка.
разгу́бленасць, ‑і, ж.
Стан разгубленага, нерашучасць, замяшанне (ад хвалявання, страху, збянтэжанасці і пад.). Камбайнер Рыгорка, які ўпершыню выступаў на сцэне, ад разгубленасці не дачуў суфлёра і нешта прамямліў ад сябе. Краўчанка. Аднойчы Пеця ўбег з двара ў хату і крыкнуў голасам, поўным жалю і разгубленасці: — Тата, шпакоў няма ўжо. Пальчэўскі. Віця спыніўся ў разгубленасці. Чарнышэвіч.
разгу́блены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разгубіць.
2. у знач. прым. Які страціў рашучасць, знаходзіцца ў замяшанні; які ад хвалявання, збянтэжанасці не ведае, як быць. Пакуль Міхалка стаяў разгублены і дзівіўся, над домікам сабралася ўжо цэлая пчаліная хмара. Якімовіч. [Хлопцам] дзякавалі, іх віталі, а яны стаялі здзіўленыя, разгубленыя. П. Ткачоў. // Які выказвае разгубленасць, збянтэжанасць, замяшанне. На .. [хлапчуковым] твары блукала разгубленая ўсмешка. Колас.
разгу́блівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да разгубіцца.
разгу́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да разгубіць.
разгубля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
Тое, што і разгубіць. Мы ж прайшлі гэта пекла, Хоць і шмат разгублялі, Непахісна пранеслі Чырвоны штандар. Броўка.
разгу́л, ‑у, м.
1. Моцнае, буйнае праяўленне чаго‑н. Разгул рэакцыі. □ О, колькі гэтая сям’я пагаравала ў часы бандыцкага разгулу, колькі начэй прасядзела гэта Малка з малымі дзецьмі ў гушчары азёрнага чароту. Сташэўскі.
2. Нястрымнае, буйна-вясёлае правядзенне часу; п’янства, папойка.
разгу́лле, ‑я, н.
Разм. Разгул. Разгулле буйнае мяцеліц, прастор аснежаных палёў, нямая ціш сцюдзёнай белі паміж аснежаных кустоў. Машара.
разгу́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да разгуляцца.