надкле́йка, ‑і, ДМ ‑клейцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. надклеіць.
2. Тое, што надклеена.
надклёпванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. надклёпваць — надкляпаць.
надклёпвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да надклёпваць.
надклёпваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да надкляпаць.
надклёпка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. надкляпаць.
2. Тое, што надкляпана.
надключы́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які знаходзіцца, размешчаны над ключыцай (ключыцамі). Надключычная ўпадзіна.
надкляпа́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад надкляпаць.
надкляпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Падоўжыць, прыкляпаўшы што‑н. да чаго‑н. Надкляпаць ліст жалеза. // Прырабіць што‑н. да чаго‑н. кляпаннем. Надкляпаць калена трубы.
надко́латы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад надкалоць.