эфі́рнасць, ‑і, ж.
Кніжн. Уласцівасць эфірнага (у 2 знач.).
эфі́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да эфіру; знаходзіцца ў эфіры. Эфірная прастора.
2. Кніжн. Вельмі тонкі, незвычайна лёгкі. Эфірнае адзенне. // перан. Бесцялесны, незямны. — Не! Я не якое-небудзь эфірнае стварэнне, а жанчына, якая ведае, як і граблі, і рыдлёўку, і сякеру трымаць у руках, — рэзка адказала Галіна. Рамановіч.
3. Які ўтрымлівае эфір (у 4 знач.). Эфірны шкіпінар. □ [Ніна Іванаўна:] — Не забывайцеся, што гэтае дрэва [грэцкі арэх], а больш дакладна, ягоныя прыгожыя лісты, вельмі багатыя фітанцыдамі, якія, як вы ўжо добра ведаеце, забіваюць шкодных мікробаў, што ў лістах ёсць эфірны алей. Дубоўка. // Які ўласцівы эфіру як хімічнаму рэчыву. Эфірны пах.
эфо́р, ‑а, м.
У старажытнай Спарце — адзін з пяці выбраных на год народным сходам прадстаўнікоў, якія кіравалі палітычным жыццём дзяржавы.
[Ад грэч. éphoros — наглядальнік.]
эфузі́ўны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да эфузіі. Эфузіўныя ўтварэнні. Эфузіўныя горныя пароды.
эфу́зія,
Спец.
1. Выліванне магмы на паверхню зямлі і ўтварэнне вулканічных народ.
2. Павольнае пранікненне газаў праз порыстую перагародку.
[Ад лац. effusio — разліццё, расцяканне.]
эх, выкл.
Ужываецца пры выражэнні захаплення, раптоўнага здзіўлення, папроку, шкадавання, прыкрасці. — Эх, дакука на маю галаву, — думала .. [Волька], аднак жа пад вечар скарэй пайшла дахаты. Скрыган. Эх, як слаўна, як прыгожа, Хораша, прыстойна! Колас. [Лена:] — Лепш памаўчы. Колькі разоў абяцаў кінуць піць, а ўсё не кідаеш. Эх, Алесь, Алесь. Яшчэ сватаўся... Ваданосаў.
эхало́т, ‑а, М ‑лоце, м.
Гідраакустычны прыбор для вымярэння глыбінь мора.
э́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Выражаць пачуцці жалю, заклапочанасць захаплення і пад., вымаўляючы «эх». [Фрэйда:] — Прыходзіць гэта да мяне ... стары Сымон.., паглядае лагодна па баках і пачынае эхаць і гмы[к]аць. Бядуля.
эхінакако́з, ‑у, м.
Захворванне жывёл і чалавека, якое выклікаецца паразітаваннем лічынак эхінакока.
эхінако́к, ‑а, м.
Стужкавы гліст, які паразітуе ў кішэчніку сабакі і некаторых іншых жывёл. // Лічынка, зародак гэтага гліста, якія сустракаюцца ў розных органах чалавека і жывёл і выклікаюць цяжкія захворванні.
[Ад грэч. echínos — вожык і kókkos — зерне.]