Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

эрытрацы́ты, ‑аў; адз. эрытрацыт, ‑а, М ‑цыце, м.

Чырвоныя крывяныя цельцы, якія ўтрымліваюць гемаглабін.

[Ад грэч. erythros — чырвоны і kýtos — клетка.]

эрытэ́ма, ‑ы, ж.

Спец. Пачырваненне асобных участкаў скуры ў выніку прыліву крыві і расшырэння сасудаў.

[Ад грэч. erýthēma — чырвань.]

э́рэ, нескл., н.

У скандынаўскіх краінах — дробная разменная манета, сотая частка кроны.

[Дацк. øre, нарв. øre, швед. öre.]

эрэ́кцыя, ‑і, ж.

У фізіялогіі — набуханне і зацвярдзенне мужчынскага палавога члена пры палавой узбуджанасці.

[Ад лац. erectio]

эрэты́зм, ‑у, м.

У фізіялогіі — павышаная нервова-псіхічная ўзбуджальнасць і раздражняльнасць.

[Грэч. erethisma.]

эс, нескл., н.

Назва літары «с».

эсдэ́к, ‑а, м.

Уст. Сацыял-дэмакрат.

эсдэ́каўскі, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да эсдэкаў, належыць ім. Эсдэкаўская газета.

эсе́нцыя, ‑і, ж.

1. Канцэнтраваны раствор або моцны настой якога‑н. лятучага рэчыва, які ўжываецца ў харчовай, фармацэўтычнай і парфумернай прамысловасці. Воцатная эсенцыя. □ У будцы прыемна пахне грушавай эсенцыяй; на паліцах.. ляжаць каробкі з часткамі карціны, якую толькі паўгадзіны таму назад прывезлі ў калгас. Стаховіч.

2. перан. Сутнасць чаго‑н.; квінтэсенцыя. Эсенцыя пытанняў. Эсенцыя фактаў.

[Ад лац. essentia — сутнасць.]

эска́дра, ‑ы, ж.

Буйное злучэнне ваенных караблёў ці самалётаў. Цёмнай ліст ападаў скай ноччу эскадра мінаносцаў пакінула рэйд і стала ў баявым парадку рухацца на подступы да Петраграда. Хведаровіч.

[Фр. escadre.]