Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

эпігра́ма, ‑ы, ж.

1. У старажытных грэкаў — надпіс на помніку, будынку і пад., які тлумачыў значэнне прадмета.

2. Сатырычны верш, у якім дасціпна высмейваецца пэўная асоба ці грамадская з’ява. Эпіграмы «Крытыку» М. Багдановіча. Эпіграмы Я. Купалы.

[Грэч. epígramma — надпіс.]

эпіграматы́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Кніжн. Той, хто складае эпіграмы; аўтар эпіграм.

эпіграматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн.

1. Які мае адносіны да эпіграмы; з’яўляецца эпіграмай. Эпіграматычны стыль. Эпіграматычная паэзія.

2. Уст. Насмешлівы, з’едлівы. Эпіграматычны выпад.

эпі́граф, ‑а, м.

1. У старажытных грэкаў — надпіс на помніку.

2. Выслоўе, кароткая цытата, якая змяшчаецца ў пачатку твора ці асобнага раздзела і з’яўляецца своеасаблівым аўтарскім тлумачэннем асноўнай ідэі твора. «Не шукай ты шчасця, долі на чужым, далёкім полі» — паўторыць Колас Купалавы радкі ў эпіграфе да навелы-алегорыі «Хмарка», дзе будзе асуджаць вандроўніцтва па-за межамі роднага кутка. Навуменка.

[Грэч. epigraphē — надпіс.]

эпігра́фіка, ‑і, ДМ ‑фіцы. ж.

Дапаможная гістарычная і філалагічная дысцыпліна, якая вывучае старажытныя надпісы.

эпіграфі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст у галіне эпіграфікі.

эпіграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эпіграфа, эпіграфікі. Эпіграфічны матэрыял. Эпіграфічны тэкст.

эпідыяско́п, ‑а, м.

Аптычны прыбор для праектавання на экран непразрыстых аб’ектаў (чарцяжоў, малюнкаў, табліц і пад.) і празрыстых (дыяпазітываў). На ўроках літаратуры добрымі памочнікамі настаўніка сталі эпідыяскоп, дыяпраектар, фільмаскоп, магнітафон, кіно. «Полымя».

[Ад грэч. epi — на, над, пры і diáskopéō — гляджу праз, скрозь.]

эпідэміёлаг, ‑а, м.

Урач, спецыяліст па эпідэмічных хваробах.

эпідэмі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эпідэміі, мае характар эпідэміі. Эпідэмічнае захворванне. // Прызначаны для барацьбы з эпідэміяй. Эпідэмічныя прышчэпкі. Эпідэмічная камісія.