энцыклапеды́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць энцыклапедычнага. Толькі справядліва і другое: навуковым памкненням Адама Ягоравіча нельга адмовіць у пэўнай ступені энцыклапедычнасці. М. Стральцоў.
энцыклапеды́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да энцыклапедыі; які мае характар энцыклапедыі (у 1 знач.). Энцыклапедычны слоўнік. □ Значнае месца ў слоўніках Л. Зізанія і П. Бярынды займае энцыклапедычны прынцып тлумачэння. Суднік.
2. Усеабдымны, усебаковы, які ахоплівае розныя галіны ведаў. Студэнты .. [дацэнта] любілі за энцыклапедычныя веды, за прастату, за своеасаблівы, стыль лекцый, які мог фарміравацца толькі ў «мужчынскім» інстытуце. Карпаў.
энцыклапе́дыя, ‑і, ж.
1. Навуковае даведачнае выданне ў выглядзе слоўніка, дзе звычайна даюцца асноўныя звесткі па ўсіх або па асобных галінах ведаў. Музычная энцыклапедыя. Медыцынская энцыклапедыя. Вялікая Савецкая Энцыклапедыя. □ Наталля Пятроўна, зноў сеўшы ў крэсла, праглядала том энцыклапедыі. Шамякін. // Мастацкі твор, які шырока і ўсебакова адлюстроўвае жыццё. «Новую зямлю» [Я. Коласа] справядліва называюць энцыклапедыяй жыцця беларускага селяніна канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Навуменка.
2. Кніжн. Прыведзены ў сістэму агляд розных раздзепаў, галін якой‑н. навукі, уводзіны ў курс якой‑н. навукі. Экзамен па энцыклапедыі права.
[Ад грэч. enkýklios paidéia — навучанне па ўсяму кругу ведаў.]
•••
Хадзячая энцыклапедыя — пра адукаванага чалавека, які валодае самымі разнастайнымі ведамі.
энцы́кліка, ‑і, ДМ ‑ліцы, ж.
1. Пасланне адной якой‑н. царквы да другой.
2. Афіцыйнае пасланне рымскага папы да ўсіх католікаў або да каталіцкага духавенства па пытаннях рэлігіі, маралі, палітыкі, выхавання і пад.
[Ад грэч. enkýklios — кругавы, агульны.]
энцэфалі́т, ‑у, М ‑ліце, м.
Запаленне галаўнога мозга. Энцэфаліт эпідэмічны. Энцэфаліт клешчавы.
[Ад грэч. enkēphalos — галаўны мозг.]
эо́лавы, ‑ая, ‑ае.
Абумоўлены дзейнасцю ветру. Эолавыя наносы. Эолавыя ўтварэнні.
эо́лаў, ‑ава.
У выразе: эолава арфа гл. арфа 1.
эпале́т, ‑а, М ‑леце, м.
У дарэвалюцыйнай рускай і некаторых іншаземных арміях — парадны афіцэрскі пагон, упрыгожаны махрамі, пазументамі і пад. [Юрага] быў апрануты ў сіні шынель з бліскучымі эпалетамі, на галаве ківер з султанам, шабля пры баку і звонкія шпоры на абцасах. С. Александровіч.
[Фр. épaulette ад épaule — плячо.]
эпапе́я, ‑і, ж.
1. Адзін з жанраў эпасу — вялікая паэма, у якой апісваюцца буйныя гістарычныя падзеі. Эпапеі Гамера. // Вялікі празаічны літаратурны твор, серыя твораў, у якіх адлюстроўваюцца значныя гістарычныя падзеі або падзеі, што прадаўжаюцца значны час. Раман «Сокі цаліны» [Ц. Гартнага] быў задуманы як эпапея жыцця і рэвалюцыйнай барацьбы працоўных мае царскай Расіі. Пшыркоў. Паказу суровай і цяжкай бітвы народаў за сцвярджэнне міру і паўнацэннага чалавечага шчасця на зямлі Ілья Эрэнбург прысвяціў свой новы раман «Дзевяты вал», які з’яўляецца працягам «Буры» і складае другую частку эпапеі аб Айчыннай вайне і лёсе чалавецтва ў пасляваенны час. «Полымя». // Разм. Вуснае апавяданне пра што‑н., звычайна доўгае, насычанае падрабязнасцямі, падзеямі. Пра паншчыну стары пастух апавядаў мне цэлыя эпапеі. Бядуля. І пойдуць цэлыя эпапеі пра гэтага каня, толькі слухай, не перабівае. Кулакоўскі.
2. перан. Шэраг буйных, значных падзей, якія ўтвараюць адзінае цэлае. Эпапея грамадзянскай вайны. Эпапея абароны Севастопаля. □ Саляная эпапея працягвалася ледзь не тры месяцы. Навуменка.
[Грэч. epopoiïa ад épos — слова, апавяданне і poieō — ствараю.]
э́пас, ‑у, м.
1. Апавядальны род мастацкай літаратуры (у адрозненне ад драмы і лірыкі). Разведваючы новае, лірыка тым самым пракладвае шлях для драмы і эпасу, якія закліканы стварыць шырокія карціны грамадскага жыцця. Ярош.
2. Сукупнасць народных песень, паданняў, паэм, аб’яднаных агульнай тэмай, агульнай нацыянальнай прыналежнасцю, храналогіяй і пад. Гераічны эпас. Былінны эпас.
[Ад грэч. épos — слова, апавяданне.]