разгро́млены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад разграміць.
разгро́мны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да разгрому, які ставіць мэтай разгром.
2. Разм. Які рэзка крытыкуе каго‑, што‑н.; разносны. Разгромная рэцэнзія. Разгромнае выступленне.
разгружа́льнік, ‑а, м.
Устройства для разгрузкі чаго‑н.
разгру́жаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад разгрузіць.
разгружа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да разгарнуцца.
2. Зал. да разгружаць.
разгружа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да разгрузіць.
разгру́зачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да разгрузкі. Разгрузачныя работы. // Які служыць для разгрузкі. Разгрузачная машына.
разгрузі́цца, ‑гружуся, ‑грузішся, ‑грузіцца; зак.
1. Вызваліцца ад грузу. — З машынай я, — прысеў на край крэсла Міхась. — Разгрузіўся. Дай думаю, зайду, можа груз у наш бок знойдзецца. Чаго паражняком вяртацца. Б. Стральцоў.
2. перан. Разм. Вызваліцца ад часткі работы, ад дадатковай нагрузкі.
разгрузі́ць, ‑гружу, ‑грузіш, ‑грузіць; зак., каго-што.
1. Вызваліць ад грузу. Разгрузіць вагон. Разгрузіць параход. □ Глыбакавата села, не выцягнуць... Трэба разгрузіць машыну. Аляхновіч. // Зняць адкуль‑н. (груз); згрузіць. Разгрузіць тавар. □ — Эй..! — загаварыў на ломанай рускай мове пажылы немец. — Можа разгрузіце муку? Гурскі.
2. перан. Разм. Вызваліць, ачысціць ад чаго‑н. непатрэбнага, лішняга і пад. Разгрузілі і пакой цёткі Машы, падрыхтаваўшы яго для танцаў. Дубоўка. Каб разгрузіць сталіцу Беларусі ад залішняга руху, пракладзена не так даўно кальцавая дарога. В. Вольскі. // Зняць частку работы, вызваліць ад дадатковай нагрузкі.
разгру́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. разгружаць — разгрузіць і разгружацца — разгрузіцца.