шызагані́я, ‑і,
Шматлікае бясполае размнажэнне ў прасцейшых і некаторых водарасцей.
[Ад грэч. schizō — раздзяляю, расшчапляю і gonē, gonéia — (за)раджэнне.]
шызагані́я, ‑і,
Шматлікае бясполае размнажэнне ў прасцейшых і некаторых водарасцей.
[Ад грэч. schizō — раздзяляю, расшчапляю і gonē, gonéia — (за)раджэнне.]
шызакры́лы, ‑ая, ‑ае.
Які мае шызыя крылы.
шы́засць, ‑і,
Уласцівасць шызага.
шызафрэ́нік, ‑а,
шызафрэні́чка, ‑і,
шызафрэні́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шызафрэніі; характэрны для шызафрэніі, для шызафрэніка.
шызафрэні́я, ‑і,
Цяжкае псіхічнае захворванне, якое суправаджаецца ўстойлівымі зменамі ў псіхіцы, парушэннем звязанасці псіхічных працэсаў, зніжэннем псіхічнай дзейнасці.
[Ад грэч. schizō — раздзяляю, расшчапляю і phrēn — розум.]
шы́зы, ‑ая, ‑ае.
1. Цёмна-шэры з сіняватым адлівам; шэра-блакітны.
2. Як састаўная частка некаторых заалагічных і батанічных назваў.
шыі́зм, ‑у,
Напрамак у ісламе, які прымае каран, але не прызнае суну, мусульманскае свяшчэннае паданне, што дапаўняе палажэнні карана.
[Араб.]
шыі́т, ‑а,
Мусульманін — паслядоўнік шыізму.