надзі́р, ‑а, м.
Спец. Пункт нябеснай сферы пад гарызонтам, процілеглы зеніту.
[Араб. nazir.]
надзіра́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да надзіраць.
надзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да надраць, надзерці.
на́дзіць, наджу, надзіш, надзіць; незак., каго.
1. Прынаджваць чым‑н. каго‑н. Надзіць рыбу на гарох.
2. перан. Разм. Вабіць да сябе, прыцягваць. Няхай жа заўжды яно [мора] сніцца, Заўжды на раздолле заве, Прывольнымі далямі надзіць, Далёкаю лёгкай смугой. Зарыцкі.
надзо́рны, ‑ая, ‑ае.
У паэтычных вобразах — які знаходзіцца вышэй зорак. Надзорны свет.
надзьму́тасць, ‑і, ж.
Уласцівасць надзьмутага (у 2, 3 знач.).
надзьму́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад надзьмуць.
2. перан.; у знач. прым. Важны, ганарысты, поўны пыхі. Важны надзьмуты Гунава павольна абышоў стол. Самуйлёнак.
3. перан.; у знач. прым. Пакрыўджаны, незадаволены, сярдзіты. Надзьмуты, злы, расчараваны, Ідзе пан Богут у свой двор. Колас. // Які выражае крыўду. Цяпер .. [Федзя] гаварыў сур’ёзна, і выгляд у яго быў надзьмуты. Васілёнак.
надзьму́цца, ‑дзьмуся, ‑дзьмешся, ‑дзьмецца; ‑дзьмёмся, ‑дзьмяцеся; зак.
1. Напоўніцца паветрам, газам, зрабіцца пругкім. Мяч надзьмуўся. Камера надзьмулася. // Нацягнуцца ад ветру. [Сашава] кашуля надзьмулася, як парус. Сіўцоў. // Напоўніўшы паветрам рот, раздзьмуць шчокі. [Харытон] выбіў з глячка дно, надзьмуўся і затрубіў: — О-гого-о-о! Бажко.
2. Натапырыцца, падняўшы пер’е (пра птушак).
3. перан. Разм. Пакрыўдзіцца, нахмурыцца, зрабіць нездаволены выраз твару. [Дзяўчына] надзьмулася, сказала рэзка, злосна: — Мне не да жартаў, таварыш. Дадзіёмаў. Сын пакрыўдзіўся, надзьмуўся, але пярэчыць не стаў. Даніленка. Славік, зразумеўшы, што .. [Маша] знарок здзекавалася з яго, надзьмуўся, думаючы, як бы ёй адпомсціць. Шамякін.
4. перан. Разм. Стаць важным, прыняць ганарысты выгляд. Апамятаўшыся ад спалоху, судовы выканаўца зноў важна надзьмуўся. Бажко. Зяневіч важна надзьмуўся, зрабіў сур’ёзную міну. Лужанін.
•••
Надзьмуцца як мыш на крупы — пра чалавека, які мае пакрыўджаны, нездаволены выгляд.
надзьму́ць, ‑дзьму, ‑дзьмеш, ‑дзьме; ‑дзьмём, ‑дзьмяце; зак.
1. што. Напоўніць паветрам або газам, зрабіць пругкім. Надзьмуць мяч. Надзьмуць веласіпедную камеру. □ [Незнаёмы:] — Кожны [дымавы] патрон можа надзьмуць гумавую лодку нават пад вадою за секунду. Ваданосаў. // Нацягнуць што‑н. ветрам. Надзьмуць парус.
2. чаго. Нанесці ветрам. Вецер надзьмуў пылу. / у безас. ужыв. [Васіль] апусціў стрэльбу руляй уніз, каб не надзьмула снегу. Колас.
3. безас. Разм. Ад ветру, скразняку і пад. прастудзіцца, захварэць. Надзьмула ў вуха.
•••
Надзьмуць губы — пакрыўдзіцца.
надзю́бацца, ‑аецца; зак.
Разм. Удоваль падзюбаць; наесціся, дзюбаючы. Птушкі надзюбаліся зярнят. // Напіцца спіртнога.