Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разгняві́ць, ‑гняўлю, ‑гнявіш, ‑гнявіць; зак., каго-што.

Давесці да стану моцнага гневу. — Выкручвацца вы мастак ва ўсіх абставінах.. — Гэтыя словы яшчэ больш разгнявілі Павалковіча, але ён стрымаў сябе і, як заўсёды, прыкінуўся абыякавым. Машара.

разгняздзі́цца, ‑гнязджуся, ‑гнездзішся, ‑гнездзіцца; зак.

Размясціцца па гнёздах (пра птушак). // перан. Заняць адпаведныя месцы. Як натрэніраваная пажарная каманда, .. [жанчыны] мігалі разгняздзіліся ў кузаве, кожная ля свайго паўнюткага каша ці клунка. Ваданосаў.

разго́йданы,

гл. разгайданы.

разго́йдацца,

гл. разгайдацца.

разго́йдаць,

гл. разгайдаць.

разго́йдвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да разгайдацца, разгойдацца.

2. Зал. да разгойдваць.

разго́йдваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разгайдаць, разгойдаць.

разго́н, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. разганяць — разагнаць (у 1, 3 і 4 знач.).

2. Рух з паступова нарастаючай скорасцю; скорасць, набытая кім‑, чым‑н. у выніку такога руху; разбег. Узяўшы добры разгон, Якаў неўзабаве пачаў даганяць уцекача. Кулакоўскі. Конь закусіў цуглі, выцягнуў галаву і ляцеў стралой, набіраючы ўсё большы разгон. Машара.

3. Адлегласць ад аднаго пункта прасторы да другога. Ад Верхаянска да Алтая Які разгон, якая шыр! Тут для жыцця ўсяго хапае, О, наша матухна Сібір! Непачаловіч. // Разм. Не занятая нічым прастора; прастор. Бачу і чытаю іншыя скрыжалі — Credo нашых дзён: Вольныя пуціны, сонечныя далі, Без канца разгон. Колас.

4. перан. Шырыня, размах у дзеяннях, дзейнасці. Гаспадарка выйшла на добрую дарогу і набірала ўсё большы і большы разгон. Дуброўскі. [Антон Пятровіч:] — Ідзі да нас [на завод]. Там, брат, разгон! Ого-го, які разгон!.. Ваданосаў.

5. Разм. Строгая вымова; разнос, праборка. Даць разгон.

•••

З разгону — моцна разагнаўшыся, набраўшы скорасць.

У разгон — у роскідку (араць).

У разгоне (у знач. вык.) — пра тых, хто разасланы, адасланы куды‑н.

разго́ністы, ‑ая, ‑ае.

1. Звязаны з разгонам (у 2 знач.); які бывае пры разгоне (у 2 знач.). Разгоністая хада. Разгоністы галоп. □ Аўчарка разгоністымі скачкамі набліжалася, прыцяўшы да галавы вушы. Быкаў. // Моцны, хуткі. Разгоністы вецер. Разгоністая хваля.

2. Шырокі, з вялікім разгонам (у 3 знач.); размашысты. Асветленая безліччу ліхтароў, узнікла перад вагонамі разгоністая камяніца вакзала. Шынклер. [Павел] стаяў непадалёку, безуважна ўзіраўся ў разгоністае палатно шашы, у разлегласць палёў і сасновых пералескаў. Вышынскі. // Залівісты, працяглы (пра голас, брэх і пад.). За перагародкай нешта сіпела, патрэсквала, узрывалася шорганнем і піскам, а потым наплываў разгоністы моцны, але не вельмі выразны голас. М. Стральцоў.

3. З вялікімі прамежкамі паміж літарамі (пра почырк, друк).

разго́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. разагнаць (у 3, 4 знач.).

2. Спец. Расплюшчванне кавалка металу (пакоўкі ​2) у папярочным напрамку.

3. Спец. Паслядоўная паўторная перагонка вадкасцей, сумесей. Разгонка нафты.

4. Разм. Строгая вымова; праборка, разнос. [Старшыня:] — Ты на бюро, можа, паедзеш замест старшыні? — І, нядобра ўсміхаючыся дадаў: — Там не гэтак вымакнеш, як пачнуць разгонку даваць. Савіцкі.