разгляда́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. разглядаць — разгледзець, разглядзець.
разгляда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да разгледзецца.
2. Зал. да разглядаць.
разгляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Незак. да разгледзець, разглядзець.
2. (у спалучэнні з наступным «як»). Ацэньваць якім‑н. чынам; лічыць якім або кім‑, чым‑н. Чарнасоценныя газеты і часопісы разглядалі беларускую мову і літаратуру як нейкую «штуку палякаў», як «польскую інтрыгу». Казека. Чалавек толькі тады знаходзіць сваё асабістае шчасце, калі ён разглядае сябе як частку працоўнага калектыву. «ЛіМ».
разгля́дванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. разглядваць — разгледзець, разглядзець.
разгля́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да разгледзецца.
2. Зал. да разглядваць.
разгля́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да разгледзець, разглядзець.
разгне́ваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад разгневаць.
2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў стане гневу. Міколка з дзедам, не кідаючыся дужа ў спрэчкі, адразу ж падаліся вон з вагона, далей ад разгневанай маці. Лынькоў. // Які выяўляе гнеў. — Забойцы, ірады, што вы робіце! — крычала разгневаным голасам старая маці. Дамашэвіч. [Язэп] бачыў злосныя, разгневаныя вочы жанчын і разумеў, што ніякая сіла не можа ўжо спыніць іх. Асіпенка.
разгне́вацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Дайсці да стану моцнага гневу. Коўшык зусім не разгубілася ад такога «камплімента», а толькі разгневалася. Ваданосаў.
разгне́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Тое, што і разгнявіць.