надзе́йны, ‑ая, ‑ае.
Такі, на якога можна спадзявацца. Надзейная варта. Надзейны памочнік. Надзейны саюзнік. □ [Жан:] — Надзейным людзям даручана здабываць друкарскае абсталяванне. Новікаў. Надзейнаю зменай мы станем у строй Пад ленінскі сцяг наш барвовы. Гілевіч. // Трывалы, моцны. Надзейныя рыштаванні. □ Шнур быў доўгі, метраў са сто, і надзейны, у тры шпагаціны. Брыль. // Які забяспечвае дасягненне мэты, пэўны. Надзейны сродак. □ [Дырэктар:] — [Лясы] былі надзейным прытулкам для.. [партызан] і непераадольнай перашкодай для ворага. В. Вольскі. [Клямт] стаў шукаць больш надзейнага месца. Мележ. // перан. Які забяспечвае поспех. Сяргею здалося, што ён знайшоў надзейны ключ да сэрца старой. Сіўцоў.
надзе́л, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падзяліць.
2. Зямельны ўчастак, які выдзяляўся сялянскай сям’і. Бацька Бабейкі меў зямельны надзел з трох дзесяцін, раскіданых дробнымі шнуркамі ў розных мясцінах, на палянахастраўках між лесу і балот. Хадкевіч.
надзе́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падзяліць.
на́дзелень, прысл.
Абл. Не зусім, не поўнасцю (выспець, дайсці да гатоўнасці). Журавінка падпільнаваў пару. [Жыта] яшчэ надзелень было — паслаў жняярку. Лобан.
надзе́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да надзелу (у 2 знач.). Надзельная зямля.
надзе́м’е, ‑я, н.
Прастора, якая знаходзіцца над зямлёю. У прасторах надзем’я замільгалі вольныя птушкі. Колас.
надзе́мны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца над паверхняй зямлі або на паверхні зямлі; проціл. падземны. Надземныя збудаванні. □ Вецер гнаў з-пад мора цёмныя, рэдкія воблакі, кружыў іх і раскідваў у надземных прасторах. Самуйлёнак.
надзе́рці, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; пр. надзёр, ‑дзерла; заг. надзяры; зак., чаго.
Тое, што і надраць.
надзе́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад надзець.
надзе́цца, ‑дзенуся, ‑дзенешся, ‑дзенецца; зак.
Надзець, нацягнуць на сябе што‑н.; адзецца. Падумаўшы крыху, дзед махнуў рукою: — Абыдзецца! Раздзецца і падзецца можна седзячы: яшчэ зручней. Чарнышэвіч. // Нацягнуцца на які‑н. прадмет (пра чахол, футляр і пад.). Навалачка добра падзелася на падушку.