Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

геадэзі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст у галіне геадэзіі.

геадэзі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да геадэзіі. Геадэзічныя вымярэнні. Геадэзічная прылада.

геадэ́зія, ‑і, ж.

Навука аб формах Зямлі, вымярэнні і паказе яе на планах і картах.

[Ад грэч. gē — зямля і dáiō — раздзяляю.]

геалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да геалогіі. Геалагічная карта. Геалагічная экспедыцыя. Геалагічная разведка. // Звязаны з гісторыяй Зямлі, зямной кары. Геалагічны перыяд. Геалагічныя працэсы.

геало́гія, ‑і, ж.

Навука аб гісторыі і будове зямной кары і месцазнаходжанні карысных выкапняў.

[Ад грэч. gē — зямля і lógos — вучэнне.]

геамарфалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да геамарфалогіі. Геамарфалагічныя даследаванні.

геамарфало́гія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае рэльеф паверхні Зямлі і гісторыю яго развіцця.

геаметры́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да геаметрыі. Геаметрычная фігура. Геаметрычная задача.

2. Які складаецца з ліній, кропак і схематычных фігур (трохвугольнікаў, конусаў, крывых і пад.). Геаметрычны арнамент.

геаме́трыя, ‑і, ж.

Раздзел матэматыкі, які вывучае формы цел і ўласцівасці прасторавых велічынь.

•••

Аналітычная геаметрыя — раздзел геаметрыі, які праводзіць геаметрычныя даследаванні метадамі алгебры і аналізу.

Начартальная геаметрыя — раздзел геаметрыі, які вывучае адлюстраванне прасторавых цел на плоскасці.

[Ад грэч. gē — зямля і metréō — вымяраю.]

геапалі́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Ілжэнавуковая, рэакцыйная буржуазная тэорыя, згодна якой геаграфічнае асяроддзе з’яўляецца рашаючым фактарам развіцця грамадства.