баво́ўна, ‑ы,
1. Тое, што і бавоўнік.
2. Ватападобнае валакно, якое ідзе на выраб пражы, цэлюлозы і пад.
баво́ўна, ‑ы,
1. Тое, што і бавоўнік.
2. Ватападобнае валакно, якое ідзе на выраб пражы, цэлюлозы і пад.
бавоўнаачышча́льны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з ачысткай бавоўны.
баво́ўнавы, ‑ая, ‑ае.
1. Заняты пад бавоўну; заняты бавоўнай.
2. Атрыманы з бавоўны.
бавоўнакамба́йн, ‑а,
Камбайн для ўборы бавоўны.
бавоўнанарыхто́ўка, ‑і,
Нарыхтоўка бавоўны.
бавоўнанарыхто́ўчы, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з нарыхтоўкай бавоўны.
бавоўнанарыхто́ўшчык, ‑а,
Той, хто праводзіць нарыхтоўку бавоўны.
бавоўнапрадзе́нне, ‑я,
Выраб пражы з бавоўны.
бавоўнапрадзі́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прадзення бавоўны.
бавоўнапрадзі́льшчык, ‑а,
Рабочы, які працуе на бавоўнапрадзільным прадпрыемстве.