Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

маралі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да мараліст.

маралісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе мараль (у 3 знач.).

маралітэ́, нескл., н.

Павучальная драма заходнееўрапейскага тэатра 15–16 стст. з алегарычнымі дзеючымі асобамі.

[Фр. moralité.]

мара́ль, ‑і, ж.

1. Правілы, нормы паводзін людзей у адносінах паміж сабой. Камуністычная мараль. Буржуазная мараль. □ Маё знаёмства з доктарам з пункту погляду маралі тутэйшых жыхароў адбылося вельмі прыстойна і як мае быць. Васілевіч.

2. Павучальны вывад з чаго‑н. Мараль байкі.

3. Разм. Павучанне, натацыя. [Максім:] — Ты мне маралі не чытай... На сябе спачатку паглядзі. Шамякін.

мара́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і якасць маральнага.

мара́льнік, ‑а, м.

Гадавальнік маралаў (а таксама ізюбраў і плямістых аленяў); загарадзь для іх.

мара́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да маралі. Маральны кодэкс будаўніка камунізма.

2. Які адпавядае правілам маралі, якому ўласціва высокая мараль. Маральны ўчынак. Маральны абавязак.

3. Звязаны з унутранымі, духоўнымі перажываннямі чалавека. Маральная падтрымка. □ Вялікае маральнае задавальненне адчуў дзед Талаш пасля .. удалага стрэлу. Колас.

марапла́вальны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мараплавання, прызначаны для мараплавання; мараходны.

марапла́ванне, ‑я, н.

Плаванне на судне па моры; майстэрства вадзіць караблі. Развіццё мараплавання.

марапла́вец, ‑лаўца, м.

Падарожнік, вандроўнік па морах; мараход. Мараплаўцы, мабыць, ніколі не крыўдзілі пералётных птушак, калі тыя шукалі ратунку на іх караблях. В. Вольскі.