разгільдзя́йка, ‑і, ДМ ‑дзяйцы; Р мн. ‑дзяек; ж.
Жан. да разгільдзяй.
разгільдзя́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Весці сябе як разгільдзяй.
разгільдзя́йскі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да разгільдзяя; такі, як у разгільдзяя. Разгільдзяйскія адносіны.
разгільдзя́йства, ‑а, н.
Разм. Нядбайнасць, безадказнасць у працы, справах. [Мікульскі:] — Без аганьку працуеце ... Я мушу сцвярджаць, што ў Вас развялося шмат разгільдзяйства... Марціновіч.
разгіна́льны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які служыць для разгінання суставаў. Разгінальная мускулатура.
разгіна́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. разгінаць — разагнуць.
разгіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да разагнуцца.
2. Зал. да разгінаць.
разгіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да разагнуць.
•••
Не разгінаючы спіны — без адпачынку, старанна рабіць што‑н.
разглаго́льстваванне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. разглагольстваваць. // звычайна мн. (разглаго́льстваванні, ‑яў). Мнагаслоўныя, пустыя разважанні. Дэмагагічныя разглагольстваванні.
разглаго́льстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.
Разм. Мнагаслоўна, без толку гаварыць, разважаць аб чым‑н. Разглагольстваваць на абстрактныя тэмы. □ Па вечарах, калі з анямелымі рукамі мы ляжалі на нарах, Эдзік разглагольстваваў аб сіле мастацтва. Даніленка.