надда́ць, ‑дам, ‑дасі, ‑дасць; ‑дадзім, ‑дасца, ‑дадуць; зак.
Разм.
1. што і чаго. Дадаць, дабавіць да таго, што ўжо было раней. Наддаць пары. □ Хацеў бы [Грышка] заглянуць на яе чорныя вочы, на загарэлы ад вясенняга сонца твар — можа, гэта наддало б яму адвагі зрабіць налёт на гміну і выратаваць сялян-бунтароў. Чарот.
2. чаго і без дап. Павялічыць хуткасць. Калі.. [Шашура] ужо быў блізка да берага, згары нешта пляснулася ў ваду. «Яшчэ прыб’е так!» — мільганула ў галаве. Ён паддаў ходу. Мележ. Узлаваны Мікола ішоў хутчэй звычайнага. Ён і не заўважыў, як паддаў кроку. Новікаў.
3. Ударыць, штурхануць. Адзін пажылы, прысадзісты, з нахмураным чорным тварам [салдат] спыніўся ля веснічак Крамера: замкнутыя з двара на засаўку, яны не адчыняліся, ён паддаў плячом, і засаўка ўпала на дол. Навуменка.
наддзвярны́, ‑ая, ‑ое.
Які знаходзіцца, змяшчаецца над дзвярамі.
наддзёўбваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да наддзяўбці, наддзяўбаць.
наддзіра́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да нададрацца.
2. Зал. да наддзіраць.
наддзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да нададраць.
наддзю́бак, ‑бка, м.
Спец. Верхняя частка дзюбы. Дзюба складаецца з дзвюх частак — верхняй сківіцы, або наддзюбка, і ніжняй сківіцы, паддзюбка.
наддзяўба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Тое, што і наддзяўбці.
наддзяўбці́, ‑дзяўбу, ‑дзяўбеш, ‑дзяўбе; ‑дзяўбём, ‑дзеўбяце; пр. наддзёўб, ‑дзяўбла, ‑дзяўбло; зак., што.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вырваць дзюбай кавалачак чаго‑н. зверху, з краю. Наддзяўбці вішню.
2. Зрабіць долатам або іншым якім‑н. інструментам неглыбокае паглыбленне на чым‑н.
наддо́льны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца над долам (у 1, 2 знач.), над зямлёю. Лясны жаваранак вольны, Снуючыся ў яснай сіні, Песню пеў у жытнім кліне І будзіў прастор наддольны. Колас.
над’е́дзены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад над’есці.