Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

маралаво́д, ‑а, М ‑водзе, м.

Той, хто займаецца маралагадоўляй.

мара́лавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да марала. Маралавыя рогі.

маралагадо́ўля, ‑і, ж.

Развядзенне маралаў з прамысловымі мэтамі.

маралагадо́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да маралагадоўлі.

маралізава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. маралізаваць.

маралізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак.

Прапаведваць строгую мараль; навучаць, чытаць натацыі.

мараліза́тарства, ‑а, н.

Пропаведзь маралі, схільнасць да маралізавання.

мараліза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. маралізаваць.

маралі́зм, ‑у, м.

Схільнасць да маралізавання; маралізаванне.

маралі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто маралізуе.