фашы́нны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які мае адносіны да фашын. // Прызначаны для фашын. Фашынны хвораст.
2. Зроблены з фашын. Фашынная дамба.
фашы́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Прыхільнік фашызму; член фашысцкай арганізацыі. Спадабалася байцам і тое, што стары моцна ненавідзеў фашыстаў і проста выказваў гэта з самага пачатку вайны. Шчарбатаў. Адняўшы палец з курка, Міхась убачыў: фашыст, у якога ён цэліўся, пластам ляжаў на зямлі побач з матацыклам. Якімовіч. За здзекі і гвалты, за слёзы і пакуты бязвінных людзей заплацілі фашысты сваёю крывёю. Пальчэўскі.
фашы́стваваць, ‑вую, ‑вуеш, ‑вуе; незак.
Дзейнічаць, паводзіць сябе па-фашысцку, праяўляючы лютасць, дэспатызм, бязлітаснасць. // Праводзіць, ажыццяўляць фашысцкую дыктатуру.
фашы́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да фашыст.
фашысто́ўскі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і фашысцкі. Палай жа, Іспанія, гневам палай, Знішчай фашыстоўскі раз’ятраны зброд! Рэспубліканцы! Рот фронт! Хведаровіч.
фашы́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фашызму, фашыста. Фашысцкі рэжым. □ Ад восені хат у Лядах не было: іх папалілі фашысцкія карнікі. Брыль. І крышацца танкі Фашысцкія ў соль, І падае вораг, Як горкі куколь. Колас.
фаэто́н, ‑а, м.
1. Лёгкі экіпаж з адкідным верхам. Поезд наганяе другую фурманку, фаэтон, у які запрэжана пара коней. Галавач. Трохі паводдаль ззаду стаяў панскі фаэтон, запрэжаны параю коней. Мурашка. // Кузаў легкавога аўтамабіля, у якім можна адкрываць верх і здымаць бакавіны.
2. Птушка сямейства весланогіх, якая жыве ў трапічных морах.
[Грэч. Phaethōn — сын бога Сонца.]
фая́нс, ‑у, м.
1. Штучна прыгатаваная мінеральная маса з асобых гатункаў гліны з дамешкай гіпсу і іншых рэчываў, якая служыць для керамічных вырабаў.
2. зб. Вырабы з такой масы. Выстаўка фаянсу.
[Фр. faience.]
фая́нсавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фаянсу. Фаянсавы завод. // Зроблены з фаянсу. [Дзяўчына:] — А кава ні ў якой шклянцы не смачная, яе толькі з фарфоравага кубачка піць прыемна. Або яшчэ лепей з фаянсавага. Васілёнак.
феада́л, ‑а, м.
Гіст. Прадстаўнік пануючага класа пры феадалізме. Ва ўмовах упадку эканамічнага жыцця ў Беларусі, які пачаўся з сярэдзіны XVII стагоддзя, у яе гарадах, у тым ліку і Мінску, узмацнілася наступленне феадалаў на ўласнасць і правы гараджан. «Беларусь». // Памешчык-прыгоннік.
[Лац. feodalis.]