Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

разга́цісты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і разгаты. З-за высокай разгацістай елкі выглядае страха хлява і калодзежны журавель. С. Александровіч.

разга́ціцца, ‑гаціцца; незак.

Разм. Расці разгатым, стаяць разгатым. Крыху ўбок ад .. [лагчыны], на мяжы, разгацілася адвечная, старая дзічка. Чорны.

разгерметызава́цца, ‑зуецца; зак.

Страціць герметычнасць.

разгерметызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., што.

Парушыць герметычнасць чаго‑н. Разгерметызаваць кабіну самалёта.

разгерметыза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разгерметызаваць і стан паводле знач. дзеясл. разгерметызавацца.

разгі́б, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. разгібаць — разагнуць.

2. Месца, дзе прадмет разагнуты.

разгіба́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разгібаць — разагнуць.

разгіба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да разагнуцца.

разгіба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разагнуць.

разгільдзя́й, ‑я, м.

Разм. Нядбайны, безадказны ў працы, справах чалавек.