ушту́рхвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да уштурхнуцца.
2. Зал. да уштурхваць.
ушту́рхваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да уштурхнуць.
уштурхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Разм. Адразу, адным штуршком прабрацца куды‑н.
уштурхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
Штурхнуўшы, прымусіць увайсці, штуршком упіхнуць куды‑н. Маці кінулася да бацькі, але фашысты схапілі яе і ўштурхнулі ў пакой. Рамановіч. На дварэ Ніну ўштурхнулі ў нізкую, нібы сплюшчаную, легкавую машыну. Мележ.
уштурхо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да уштурхнуцца.
2. Зал. да уштурхоўваць.
уштурхо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да уштурхнуць.
ушу́шканы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад ушушкаць.
ушу́шкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Цёпла адзецца, ухутацца. У вестыбюлі, ушушкаўшыся ў доўгі для верасня кажух, дрэмле на крэсле.. вартаўніца цётка Ульяна. Ракітны.
ушу́шкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Цёпла адзець, ухутаць. Ушушкаць дзіця.
ушу́шквацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да ушушкацца.
2. Зал. да ушушкваць.