Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

утушы́ць ​1, утушу, утушыш, утушыць; зак., што.

Патушыць, затушыць агонь. Рабочыя разам з чырвонаармейцамі адразу ж утушылі агонь. Лынькоў. // перан. Пагасіць пачуцці да каго‑н. Зразу ўсхліпвае і абхапляе ўсю істоту палкае і засмаглае каханне, каханне, якое нічым утушыць немагчыма. Нікановіч.

утушы́ць ​2, утушу, утушыш, утушыць; зак., што.

Тушэннем давесці да гатоўнасці, зрабіць тушаным. Утушыць мяса.

утыка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. утыкаць ​1 — уткнуць, уваткнуць.

уты́каны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад уты́каць.

утыка́цца ​1, ‑а́ецца; незак.

1. Незак. да уткнуцца, уваткнуцца.

2. Зал. да утыка́ць ​1.

утыка́цца ​2, ‑а́ецца; незак.

Зал. да утыка́ць ​2.

утыка́цца ​3, ‑а́ецца; незак.

1. Незак. да уткацца.

2. Зал. да утыка́ць ​3.

уты́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Натыкаць вялікую колькасць чаго‑н. у што‑н. Утыкаць падушачку іголкамі.

утыка́ць ​1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да уткнуць, уваткнуць.

утыка́ць ​2, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да уты́каць.

утыка́ць ​3, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да уткаць, уваткаць.

утылізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад утылізаваць.

утылізава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да утылізаваць.

утылізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Знайсці (знаходзіць) прымяненне чаму‑н., ужыць (ужываць) з карысцю. Утылізаваць адходы.

утыліза́тар, ‑а, м.

1. Машына, прыстасаванне для перапрацоўкі якіх‑н. адходаў.

2. Работнік утылізацыйнай вытворчасці.

утыліза́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да утылізатара.