ацяжа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; заг. ацяжар; зак., каго-што.
Тое, што і абцяжарыць.
ацяжэ́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаў важкім, цяжэйшым. Кранае рукі ацяжэлы колас, Ледзь чутны шум бяжыць па збажыне. Гаўрусёў.
2. Які стаў нерухомым, вялым; перастаў нармальна дзейнічаць (ад стомы, ап’янення, болю і пад.). Ацяжэлыя ногі блытаюцца, не паспяваюць у хадзе. Галавач.
ацяжэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1. Стаць важкім, цяжэйшым. На калючках збіраюцца буйныя кроплі і, ацяжэўшы,.. падаюць на жвір. Брыль.
2. Стаць нерухомым, вялым; перастаць нармальна дзейнічаць (ад стомы, ап’янення, болю і пад.). У жураўкі-жорава Галава, як волава — Ацяжэла, не падняць, Боль такі, што не суняць. Шушкевіч.
ацяка́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. ацякаць — ацячы.
ацяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да ацячы.
ацялі́цца, ацеліцца; зак.
Нарадзіць, прывесці цяля. [Марыля:] — І рабая ж наша ўчора ацялілася. Цялушку прывяла... Крапіва.
ацямне́ць, ‑ее; безас. зак.
Разм. Звечарэць, прыцямнець. А як ацямнела, распалілі вогнішча. Савіцкі. Увечары, як ацямнела, што не стала відаць у разоры вывернутай плугам бульбы, .. [я і маці] сабраліся ісці дадому. Сачанка.
ацянёны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад ацяніць.
2. у знач. прым. Цяністы. Ацянёны бераг ракі.
ацяні́ць, ацяню, аценіш, ацаніць; зак., што.
Кінуць цень на паверхню чаго‑н.
ацяня́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да ацяняць.