Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ацэто́н, ‑у, м.

Арганічнае злучэнне, бясколерная вадкасць, якая ўжываецца як растваральнік у вытворчасці лакаў, выбуховых рэчываў, штучнага шоўку і пад.

[Ад лац. acetum — воцат.]

ацэто́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да ацэтону. Ацэтонавы пах.

ацэтыле́н, ‑у, м.

Бясколерны гаручы з непрыемным пахам газ, які складаецца з вугляроду і вадароду.

[Ад лац. acetum — воцат.]

ацэтыле́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да ацэтылену. Ацэтыленавая зварка металу.

ацяжа́ранасць, ‑і, ж.

Стан ацяжаранага.

ацяжа́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ацяжарыць.

ацяжа́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ацяжарваць — ацяжарыць.

ацяжа́рвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да ацяжарваць.

ацяжа́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ацяжарыць.

ацяжа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; заг. ацяжар; зак., каго-што.

Тое, што і абцяжарыць.