шматпо́лле, ‑я,
Устарэлая назва севазваротаў у 7–8 і больш палёў.
шматпо́лле, ‑я,
Устарэлая назва севазваротаў у 7–8 і больш палёў.
шматпо́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шматполля.
шматпрадме́тнасць, ‑і,
Наяўнасць вялікай колькасці вучэбных прадметаў.
шматпрадме́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае вялікую колькасць вучэбных прадметаў.
шматпро́фільны, ‑ая, ‑ае.
Які мае некалькі або шмат профіляў.
шматпудо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які важыць шмат пудоў; вельмі цяжкі.
шматпялёсткавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае вялікую колькасць пялёсткаў.
шматрадко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Пасеяны, размешчаны ў некалькі радкоў.
2. Які робіць, апрацоўвае адначасова некалькі радкоў (пра сельскагаспадарчыя машыны).
шматразо́васць, ‑і,
Уласцівасць шматразовага.
шматразо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які паўтараецца ці паўтараўся шмат разоў.