узво́дзіць, ‑воджу, ‑водзіш, ‑водзіць.
Незак. да узвесці.
узво́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ўзвода 1, камандуе ўзводам. Узводны камандзір.
2. у знач. наз. узво́дны, ‑ага, м. Камандзір узвода 1. Яшчэ ротны аддаваў загад узводным, яшчэ вылучалі дазоры, а стомленыя салдаты, расклаўшы шынялі, клаліся на мураву. Галавач.
узво́з, ‑у, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. узвозіць — узвезці.
узво́зіцца, ‑зіцца; незак.
Зал. да узвозіць.
узво́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць.
Незак. да узвезці.
узво́рванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. узворваць — узараць.
узво́рвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да узворваць.
узво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да узараць.
узвыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да узвыць.
узвы́сіцца, ‑вышуся, ‑высішся, ‑высіцца; зак.
1. Паэт. Узняцца ўвысь, увышыню; падняцца вышэй навакольнага. Кожны парастак прагнуў Узвысіцца дрэвам магутным, Кожны лісцік хацеў Разрасціся ў агромністы ліст. Гілевіч.
2. Дасягнуць больш высокага грамадскага становішча або значэння; узняць свой аўтарытэт. [Высоцкі:] Масква яшчэ больш узвысілася над светам, як сімвал свабоды. Гурскі. [Белавус] убачыў смешную фанабэрыю чатырох маладых хлопцаў, іх наіўнае жаданне ўзвысіцца ў вачах дзяўчыны, якая падабалася. Савіцкі.
3. Павысіцца, стаць больш рэзкім, гучным (пра голас). Гугнявы голас перакладчыка ўзвысіўся ў такой меры, што строй аж жахнуўся. Сабаленка.
4. Узрасці (пра цэны і пад.). Плата за ўваход у музей узвысілася.