Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

надгіна́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да надгінаць.

надгіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надагнуць.

надгле́бавы, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца над глебай. Надглебавае покрыва.

надгло́тачны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца вышэй глоткі, гартані і стрававода. Надглотачны вузел.

надгля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Спец. Праверка, агляд. Таможны надгляд.

надгляда́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да надглядаць.

надгляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Спец. Рабіць надгляд. Надглядаць на таможні.

надгля́дчык, ‑а, м.

Той, хто робіць надгляд. Надглядчык на таможні.

надгля́дчыца, ‑ы, ж.

Жан. да надглядчык.

надгніва́ць, ‑ае.

Незак. да надгнісці, надгніць.