упляска́ць, уплешча; зак., што.
Разм.
1. Ушчыльніць, прыбіць. Упляскаў раллю дождж.
2. Увагнаць, убіць у зямлю. Дажджы з ветрам не паспелі яшчэ ўпляскаць у зямлю.. яловых [і]голак. Чорны.
уплята́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. уплятаць — уплесці (у 1 знач.).
уплята́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да уплесціся (у 1 знач.).
2. Зал. да уплятаць.
уплята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да уплесці.
•••
Уплятаць за абедзве шчакі — есці з вялікім апетытам, прагна.
упо́бачкі, прысл.
Абл. Побач. Ззаду за падводамі на поле ішлі Міхал з Грасыльдай, ішлі ўпобачкі, плячо ў плячо, гаманілі моцна — на ўвесь Земфонд — і размахвалі, размахвалі рукамі. Пташнікаў.
упо́дбег, прысл.
Абл. Подбегам. Марцін збочыў з поля на шлях, кульгаючы, уподбег дагнаў калёсы і сеў. Мележ. Звычайная рабочая хада ў Яраша такая, што побач з ім трэба ісці ўподбег, каб не адстаць. Шамякін.
упо́дбежкі, прысл.
Абл. Подбегам. Убачыўшы Тэклю, .. [Алёшка] ўподбежкі кінуўся да калодзежа з усмешкай бесклапотнага і вясёлага хлапца. Краўчанка. Дзяўчына завярнула назад і ўподбежкі стала ўцякаць ад Рыгора. Гартны.
упо́дбежку, прысл.
Абл. Подбегам. За.. [Гнібам] тупае ўподбежку Ярыга. Лынькоў. Небяспечныя месцы стараліся прайсці як не ўподбежку. Місько.
упо́ены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад упаіць.
упо́йвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да упойваць.