Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

уплы́ў, уплыву, м.

1. Уздзеянне на каго‑, што‑н. Рабіць уплыў на што‑н. Пад чужым уплывам. Уплыў камсамольцаў на беспартыйную моладзь. □ Маці мела вялікі ўплыў на дачку, выхаваную ў сляпой пакоры царкве і матчынай волі. Лынькоў. Пад уплывам прыроды самы пануры і маўклівы чалавек змяняецца — мякчэе, робіцца весялейшым і нават гаваркім. Ляўданскі.

2. Сіла аўтарытэту, улады. [Грыша:] — Вось дзе трэба наша прапаганда.. Трэба ўвесь раён пад свой уплыў узяць! Няхай.

уплы́ць,

гл. уплысці.

уплю́ханы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад уплюхаць.

уплю́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Запырскацца чым‑н.; запэцкацца. Уплюхацца ў гразь.

уплю́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Запырскаць чым‑н.; запэцкаць. Уплюхаць фартух у раствор гліны.

уплю́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да уплюхацца.

2. Зал. да уплюхваць.

уплю́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да уплюхаць.

уплю́хнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад уплюхнуць.

уплю́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што і чаго.

Разм. Плюхнуўшы, уліць чаго‑н. у што‑н. Уплюхнуць вады ў місу.

упляска́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад упляскаць.