Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

упалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.

Здабыць у час палявання. [Марушэвіч:] — Пашанцавала нам тут неяк за адзін дзень упаляваць трох лісіц. Машара. // перан. Разм. Атрымаць, здабыць што‑н. [Рыбін:] — Дзякую, Вера Ігнатаўна, мы, здаецца, на добрай дарозе... Нешта, відаць, упалюем. Пестрак.

упамі́н, ‑у, м.

Разм. Тое, што і упамінанне. Асобныя фрагменты з «Нарачы» ўпершыню былі надрукаваны ў зборніку «На этапах» (1936 г.) як лірычныя вершы, без упаміну, што яны ўваходзяць у паэму. У. Калеснік.

упамі́нак, ‑нку, м.

Разм. Тое, што і упамінанне. У Марыі кальнула пад сэрцам ад упамінку пра гэтага «дзядзю». Кулакоўскі.

упаміна́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. упамінаць — упамянуць.

2. Кароткае паведамленне, заўвага, якія маюць дачыненне да каго‑, чаго‑н. У старых санскрыцкіх кнігах.. можна сустрэць шматлікія ўпамінанні аб накопленых у той перыяд ведах. «Полымя».

упаміна́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да упамінаць.

упаміна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да упамянуць.

упампава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад упампаваць.

упампава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак., што.

Пампуючы, уліць што‑н. куды‑н.

упампо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да упампоўваць.

упампо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да упампаваць.