Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

надвячэ́рні, ‑яя, ‑яе.

Які бывае перад заходам сонца, перад вечарам. Надвячэрні час. Надвячэрняя цішыня.

надгаблёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надгабляваць.

надгаблява́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надгабляваць.

надгаблява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

Састругаць, згабляваць трохі, з аднаго боку. Надгабляваць дошку.

на́дгаладзь, прысл.

Разм. Не поўнасцю наядаючыся, хочучы есці. На колькі хопіць сям’і таго, што яна пажне? Хіба да каляд, а потым — зноў жыццё надгаладзь, у нястачах і горы. Хадкевіч.

надгара́ць, ‑ае.

Незак. да надгарэць.

надга́рваць, ‑ае.

Незак. да надгарэць.

надгарта́ннік, ‑а, м.

Тонкі доўгі храсток, які дапамагае закрываць гартань пры ядзе.

надгарта́нны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца над гартанню.

•••

Надгартанны храсток гл. храсток.

надгарэ́ць, ‑рыць; зак.

Згарэць з краю, зверху. Надгарэў кнот.