Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

уко́пванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. укопваць — укапаць.

уко́пвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да укапацца.

2. Зал. да укопваць.

уко́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да укапаць.

уко́рмленасць, ‑і, ж.

Стан арганізма (звычайна жывёлы) у залежнасці ад кармлення; сытасць. Сярэдняя ўкормленасць. Вышэйшая ўкормленасць.

уко́рмлены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад укарміць.

2. у знач. прым. Сыты, адкормлены. Жук штогод прадаваў шэсць-сем укормленых свіней. Брыль. Сцепаніда .. была дужая, шыракаплечая, укормленая жанчына. Самуйлёнак.

уко́рмліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. укормліваць — укарміць (у 1 знач.).

уко́рмлівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да укарміцца.

2. Зал. да укормліваць.

уко́рмліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да укарміць.

уко́с, ‑у, м.

1. Касьба, кашэнне. [Дубовік:] — Як мы ні стараліся, так і не маглі дабіцца, каб першы ўкос да жніва скончыць... Сіўцоў. Пасля ўкосу канюшыны суседскія хлапчукі пускалі на свае загоны коней. Кулакоўскі.

2. Колькасць пакошанага сена. [Прыгуменне] было .. зарослае густою травой — няйначай з яго здымалі тры ці чатыры ўкосы сена. Дамашэвіч. Укос Янукоў не вазіць на вазах — Карова адна панясе на рагах. Муравейка.

уко́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ўкосу, прыгодны для касьбы на сена. Укосная маса. Укосны луг.