узгрува́сціць, ‑вашчу, ‑васціш, ‑васціць; зак., што.
З цяжкасцю, з намаганнямі, бязладна ўскласці што‑н. грувасткае на верх чаго‑н. або на што‑н. высокае. Узгрувасціць мэблю на машыну.
узгрува́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад узгрувасціць.
узгрува́шчвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да узгрувашчваць.
узгрува́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да узгрувасціць.
узгру́жаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. да узгрузіць.
узгру́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да узгрузіць.
узгрузі́ць, ‑гружу, ‑грузіш, ‑грузіць; зак., што.
Разм. Ускласці, пагрузіць груз на што‑н. Мяшкі ўзгрузілі на машыны.
узгрэ́бціся і узграбці́ся, ‑грабуся, ‑грабешся, ‑грабецца; ‑грабёмся, ‑грабянеся; пр. узгробся, ‑грэблася; зак.
Разм. Узлезці куды‑н. Цярэшка прашыўся каля самае сцяны, узгробся на ганак. Грахоўскі. // З цяжкасцю падняцца, устаць. Пётра ў куце першы ўзгробся на ногі, заенчыўшы, пачала ўставаць Дзёмчыха. Быкаў.
узгрэ́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад узгрэць.
узгрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., каго.
Разм. Даць спагнанне за якую‑н. правіннасць; моцна набіць. Узгрэць за свавольства. □ [Сушкевіч] добра-такі ўзгрэў мяне, не надта выбіраючы выразы. Радкевіч. [Кудравец:] — Ну, вы [хлопцы] мяне ўзгрэлі на сходзе, дык я гэта памятаю. Кучар.