Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

надво́чны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца над вокам, над вачамі. Надвочны шрам.

надвя́заны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надвязаць.

надвяза́ць, ‑вяжу, ‑вяжаш, ‑вяжа; зак., што.

1. Дабавіць вязаннем дадатковыя рады петляў. Надвязаць панчоху. Надвязаць кофту.

2. Прывязаць да чаго‑н. дадатковы кавалак. Надвязаць шнурок.

надвя́званне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. надвязваць.

надвя́звацца, ‑аецца; незак.

Зал. да надвязваць.

надвя́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надвязаць.

надвя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. надвязаць.

2. Тое, што надвязана.

надвячо́рак, ‑рка, м.

Пара перад самым вечарам. Стаяў ціхі надвячорак пасля спякотага дня. Грамовіч. У даліну артылерысты прыехалі хмурным надвячоркам. Мележ.

надвячо́ркавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да надвячорка. На асеннія пожні, Завяршаючы дзень, Ападае апошні Надвячоркавы цень. Глебка.

надвячо́ркам, прысл.

Перад самым надыходам вечара. Надвячоркам, калі сонца збіраецца на спачын, ідуць заўсёды [дзед і Таццянка] на горку да планетарыя. Юрэвіч.